Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАРНЫШЭВІЧ Аркадзь Дзмітрыевіч 

ЧАРНЫШЭВІЧ Аркадзь Дзмітрыевіч

[26.7(8.8).1912, в. Кулакі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. — 18.1.1967, Мінск], празаік, педагог. У 1926 скончыў Старобінскую сямігодку. Першы верш надрукаваў у 1926; першае апавяданне — у 1927 у час. «Чырвоны сейбіт». Падрыхтаваў і адаслаў у Белдзяржвыдавецтва зборнік апавяданняў «Хаты ажываюць», які не быў прыняты да друку. У 1928—30 працаваў на бацькавай гаспадарцы. У 1930 сям’я Ч. была раскулачана; бацьку адправілі на будаўніцтва Беламорканала, а сям’ю выслалі ў в. Зайцава Качоўскага р-на Комі-Пярмяцкай акругі. Ч. працаваў на лесараспрацоўках, загадчыкам мясцовай крамы, настаўнічаў. У 1934—49 — дырэктар Янчэрскай пачатковай школы. У 1934 ажаніўся з пярмячкай, мясцовай настаўніцай, за што яе на нейкі час пазбавілі працы. У 1940 скончыў Кудымкарскае педагагічнае вучылішча. Творчую работу не пакідаў: пісаў вершы, прозу, дасылаў рукапісы ў Мінск. Летам 1940 быў удзельнікам курсаў-канферэнцыі маладых аўтараў у Мінску. У 1950 пераехаў з сям’ёй на сталае жыхарства ў Беларусь. У 1950—54 быў дырэктарам Насовіцкай пачатковай школы Свірскага (цяпер Мядзельскага) р-на. Член СП Беларусі з 1954. З 1957 жыў у г. п. Радашковічы, друкаваўся ў раённай газ. «Сцяг Ільіча». Потым пераехаў у Мінск. Апошнія гады жыцця былі асабліва творча актыўныя. Пахаваны на Усх. могілках. Яго імем названа вуліца ў Радашковічах; на доме, дзе Ч. жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Тв.: Світанне: Раман. Мн., 1957; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1979; Засценак Малінаўка: Раман-хроніка. Ч. 1—2. Мн., 1964—1965 (У 2 ч. Мн., 1982).

Літ.: Бугаёў Д. Трапным вокам мастака // Бугаёў Д. Шматграннасць. Мн., 1970; Шкраба Р. Медны пятак і золата праўды // Полымя. 1971, № 7; Куляшоў Ф. Шлях да майстэрства // Полымя. 1972, № 8; Шыловіч А. Жаданая сустрэча // Полымя. 1980, № 7; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".