Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАРНУШЭВІЧ Нічыпар Тодаравіч 

ЧАРНУШЭВІЧ Нічыпар Тодаравіч

[Фёдаравіч, Хведаравіч; 1(14).11.1900, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Мінскай вобл. — 18.2.1967, Мінск], паэт, перакладчык, драматург. Паходзіў з сялянскай сям’і; брат пісьменніка М.Хведаровіча. Падчас 1-й сусветнай вайны ў бежанстве ў Калузе. У 1917 вярнуўся на Радзіму; у 1917—20 настаўнічаў у Траянаўскім народным вучылішчы на Капыльшчыне. У 1922—28 вучыўся на сацыяльна-гістарычным аддзяленні педагагічнага ф-та БДУ. Адначасова працаваў у школе малодшага каманднага і паліт. саставу 4-й Смаленскай дывізіі (1922—23), загадчыкам аддзела газ. «Савецкая Беларусь» (1924—29). Першыя вершы апублікаваў у 1923 у час. «Полымя»; публікаваўся ў час. «Маладняк», газ. «Савецкая Беларусь». Член літаб’яднання «Маладняк». У 1926 разам з М.Модэлем быў рэдактарам друкаванага органа бел. студэнцтва «Голас студэнта». З 1929 слухач Вышэйшых навукова-педагагічных курсаў пры 2-м Маскоўскім ун-це. Арыштаваны ДПУ БССР 27.3.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 прыгавораны да 5 гадоў ссылкі ў Вятку. У 1931—35 супрацоўнік газ. «Вятская правда» (пазней «Кировская правда»). У жн. 1935 абвінавачанні зняты (канчаткова рэабілітаваны ў 1960). У 1935—41 выкладчык гісторыі ў школах Масквы. У кастр. 1941 эвакуіраваўся ў Цюмень, дзе працаваў загадчыкам аддзела ў рэдакцыі газ. «Тюменская правда» (публікаваў там свае нарысы, вершы, сатыру). У 1947 вярнуўся ў Мінск. Працаваў начальнікам планавага аддзела Белсельгасзабеспячэння, з 1949 — выкладчык гісторыі Мінскай афіцэрскай школы, з 1952 старшы інжынер трэста папяровай прамысловасці. У розныя гады працаваў у Белдзяржвыдавецтве, на Беларускім радыё. Член СП Беларусі з 1957. Перакладаў на бел. мову творы рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў. Пахаваны на Усх. могілках у Мінску.

Тв.: Дзіва: Вершы. Мн.,1927; Нясу надзею. Мн., 1962; Гаворка дум: Вершы. Мн., 1966; Выбраныя вершы. Мн., 1975.

Літ.: Гарбук В. Некалькі сустрэч з паэтам // Полымя. 1970, № 11; Грахоўскі С. Паэзіі радавы // ЛіМ. 1970, 13 ліст.; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".