Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАРНУШЭВІЧ Дзмітрый Сілыч 

ЧАРНУШЭВІЧ Дзмітрый Сілыч

[13.11.1882, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Мінскай вобл. — 28.6.1938, Мінск, НКВД], мовазнавец, дзяржаўны дзеяч. З 1917 член РКП(б); працаваў у Слуцкім павятовым выканкаме. У лют. — чэрв. 1918 на падпольнай рабоце на акупаванай тэрыторыі Беларусі. З кастр. 1918 у Маскве, працаваў у Белнацкаме і бел. секцыі РКП(б). У студз. — лют. 1919 член Часовага ўрада ССРБ, народны камісар сацыяльнага забеспячэння. У 1919 член ЦВК Літоўска-Беларускай ССР, член ЦВК БССР. З крас. 1919 на савецкай і партыйнай рабоце ў Мінскім і Смаленскім губкамах. У 1921—31 член ЦВК БССР, у 1924—27 член яго Прэзідыума. З сак. 1924 наркам унутраных спраў БССР, з вер. — сакратар ЦВК БССР. З 1927 старшыня Упраўлення дзяржаўнага страхавання БССР. У пачатку 1930-х г. — нам. дырэктара Інстытута літаратуры, мастацтва і мовы БелАН. У час кампаніі чыстак пазбаўлены адказных пасад; працаваў картатэчнікам Мінскага аддзялення Беларускага ўпраўлення сельскагаспадарчага забеспячэння. Арыштаваны 25.1.1938. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда ў чэрв. 1938 прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 2.12.1958.

Літ.: Возвращенные имена.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".