Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАРНЕЦКІ Мікола Антонавіч 

ЧАРНЕЦКІ Мікола Антонавіч

[22.5.1899, в. Малыя Азяраны Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 19.1.1944, Беласточчына], публіцыст, педагог, паліт. дзеяч. Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1918 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Да 1921 знаходзіўся ў бежанстве ў Расіі, дзе загінула ўся яго сям’я. З 1923 вучыўся ў Празе, скончыў Пражскі ун-т са ступенню доктара філасофіі (1929). Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1923—29 уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе. У 1929 вярнуўся ў Зах. Беларусь, працаваў настаўнікам бел. гімназіяў у Радашковічах і Клецку. У 1939 сав. улады прызначылі яго дырэктарам школы ў в.Крынкі, з 1940 — кіраўніком асветы Крынскага р-на. Арыштаваны НКВД, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Удзельнік бел. нацыянальнага падполля. Па-зверску забіты польскімі тэрарыстамі.

Літ.: Ёрш С. Мучанік за беларускую ідэю // Ніва. 1996, 10 сак.; Choruэy W. Mikolaj Charniecki (1899—1944)//Biaіoruskie Zeszyty Historyczne. 1998, №9.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".