Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАРЖЫНСКІ Уладзіслаў Вікенцьевіч 

ЧАРЖЫНСКІ Уладзіслаў Вікенцьевіч

[псеўданімы: Уладзіслаў Дзяржынскі; Улідзе; май 1897, в. Старакаменная Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 2.4.1974, Казань], крытык, літаратуразнавец. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе эвакуацыі перавёўся ў Мінскую гімназію, якую скончыў у 1918. У 1918—19 даваў прыватныя ўрокі ў мяст. Крайск і Пасадзец на Лагойшчыне. У 1925 скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. Вучобу сумяшчаў з выкладчыцкай дзейнасцю на рабфаку (1922—24). З 1922 пачаў выступаць з крытычнымі і літаратуразнаўчымі артыкуламі ў бел. друку. У 1925 супрацоўнік час. «Полымя». Працаваў у Інбелкульце і БелАН; адначасова выкладаў у Камуністычным ун-це Беларусі. Арыштаваны ДПУ БССР 28.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Казань тэрмінам на 5 гадоў. Застаўся жыць у Казані. Працаваў там выкладчыкам у розных ВНУ. Пасля арышту і высылкі адышоў ад літаратурнай дзейнасці. Рэабілітаваны 10.6.1988.

Тв.: Выпісы з беларускае літаратуры ХІХ і ХХ ст. з далучэннем уводных і крытычных артыкулаў… Мн., 1926; Да пытання аб псіхалагічным стылі нашаніўскай паэзіі. Мн., 1928; Янка Купала ў крытыцы нашаніўскіх сучаснікаў // Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Мн., 1928.

Літ.: Возвращенные имена; БП, т. 2.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".