Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАРВЯКОЎ Аляксандр Рыгоравіч 

ЧАРВЯКОЎ Аляксандр Рыгоравіч

[8.3.1892, мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 16.6.1937, Мінск], паліт. дзеяч, публіцыст. У 1915 скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут. Мабілізаваны ў армію. У 1917 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі. Удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда 1917. У лют. — маі 1918 камісар Беларускага нацыянальнага камісарыята. 1.1.1919 як член Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада быў у ліку тых, хто падпісаў Маніфест пра абвяшчэнне БССР. У 1919 камісар асветы БССР, нам. наркама асветы Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 начальнік аддзела РВС Зах. фронту, старшыня Мінскага губернскага ВРК, ВРК БССР. У 1920—24 старшыня ЦВК і СНК БССР, з 1922 адзін са старшыняў ЦВК СССР, з 1924 старшыня ЦВК БССР. Член ЦБ у 1920—24 і ЦК КП(б)Б з 1924, член ЦВК БССР у 1919 і 1920—37. Быў абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці. У час работы XVI з’езда КП(б)Б скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны ў 1957.

Тв.: За Савецкую Беларусь. Мн., 1927; …Я ніколі не быў ворагам: Выбраныя артыкулы і прамовы; Успаміны сучаснікаў. Мн., 1992.

Літ.: Якутов В. А.Г.Червяков: Страницы биографии. Мн., 1978; Яго ж. Александр Червяков: Документальная повесть. Мн., 1986.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".