Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАБОР Янка 

ЧАБОР Янка

[сапр.: Патаповіч Іван Сцяпанавіч; 29.6(11.7).1911, в. Рачканы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 1943 ?, ГУЛАГ], паэт, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Зах. Беларусі. У 1931 скончыў Віленскую беларускую гімназію; вучыўся ў Віленскім ун-це. Першыя свае вершы змясціў у 1928 у рукапісным часопісе падпольнай камсамольскай групы Віленскай беларускай гімназіі «Васілёк» (№ 1). У 1931 апублікаваў «Адкрыты ліст» з заклікам да зах.-бел. пісьменнікаў аб’яднацца ў адзіную пісьменніцкую арганізацыю. Адзін са стваральнікаў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Зах. Беларусі. 10.12.1933 на з’ездзе пісьменнікаў абраны рэдактарам-выдаўцом час. «Літаратурная старонка», які стаў друкаваным органам Літаратурнага фронту. Першы нумар часопіса выйшаў з друку 25.1.1934 і адразу быў канфіскаваны ўладамі. Ч. быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Выйшаў з турмы ў вер. 1936 па амністыі. Заняўся арганізацыяй кааператываў у вёсках сваёй ваколіцы. У 1939 браў удзел у арганізацыі работы першых савецкіх устаноў у Зах. Беларусі. Арыштаваны ў 1939 [?]. Мяркуецца, што загінуў у лагеры.

Тв.: Заклік; Гэй, арліная мая сіла: [Вершы] // Літаратурная старонка. 1934, 25 студз.; Заклік; «Гэй, арліная мая сіла…»: [Вершы] // Сцягі і паходні. Мн., 1965.

Літ.: Палітычны працэс «Беларускай газеты» і «Асвы» // Наша воля. 1936, 12 крас.; Міско Я. Хлопец з вёскі Рачканы // Міско Я. Маё маўклівае сэрца. Мн., 1983; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".