Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЧАБАТАРЭВІЧ Віктар 

ЧАБАТАРЭВІЧ Віктар

[1906, мяст. Новы Свержань Мінскага пав., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 7.10.1963, Нью-Йорк, ЗША], бел. паліт. і вайсковы дзеяч, педагог. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам у літоўскай вёсцы на поўначы Віленшчыны, пасля — у польскай школе ў зах. Польшчы. Дасылаў свае карэспандэнцыі ў віленскія выданні «Беларуская крыніца» і «Шлях моладзі». Летам 1941 па польскім даносе арыштоўваўся немцамі. Пазней працаваў у Генеральным школьным інспектараце. Разам з Вінцэнтам Гадлеўскім арганізоўвае антынямецкае падполле. У 1944 — капітан Беларускай Краёвай Абароны, камандзір афіцэрскай школы БКА ў Мінску. На эміграцыі — актыўны дзеяч прабэцээраўскага кірунку, жыў у ЗША. Супрацоўнічаў з газ. «Беларуская трыбуна». Рэпрэзентаваў бел. эміграцыю ў сусветных антыкамуністычных арганізацыях.

Літ.: М.Ш. [Мікола Шчорс]. Над святою магілаю // Беларуская думка. 1964, № 6; Вяртаньне БНП.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".