Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЦУЛУКІДЗЕ Тамара Рыгораўна 

ЦУЛУКІДЗЕ Тамара Рыгораўна

[6(19).12.1903, Тбілісі — 9.2.1991, Мінск], празаік, драматург, крытык, перакладчык. У 1921—24 вучылася ў Тэатральным інстытуце ў Тбілісі. Працавала ў тэатры імя Ш.Руставелі. Заслужаная артыстка Грузінскай ССР (1934). Літаратурнай дзейнасцю пачала займацца ў 1933. Выступала ў грузінскім друку з артыкуламі па тэатральных праблемах, з рэцэнзіямі на спектаклі. Пасля таго, як быў арыштаваны і расстраляны яе муж С.Ахметэлі, вымушана была пакінуць тэатр. Арыштавана ў 1936 як жонка ворага народа. У 1937—46 знаходзілася ў турмах, лагерах, на лесапавале, на земляных работах. Працавала санітаркай, медсястрой у Краснаярскім краі. З 1943 знаходзілася ў Комі АССР; арганізавала там тэатр лялек. Вызвалена датэрмінова ў 1946, засталася ў Комі АССР (Сыктыўкар; да 1948). Пераехала ў Курск, дзе ў 1949—50 працавала рэжысёрам абл. тэатра лялек. Зноў арыштавана ў 1950, выслана ў Краснаярскі край. Уладкавалася ў калгас у пасёлку Абан (1950—55). У ссылцы пазнаёмілася з бел. пісьменнікам А.Пальчэўскім, які таксама быў рэпрэсаваны і ў 1948—55 знаходзіўся ў Краснаярскім краі. Узялі шлюб. Рэабілітавана ў 1956. Запрошана ў тэатр імя Ш.Руставелі; выконвала там вядучыя ролі. З 1959 на пенсіі; пераехала ў Мінск. У бел. друку выступала з 1959. Прапагандавала ў Грузіі бел. мастацтва, а ў Беларусі — грузінскае; перакладала з грузінскай на бел. мову і наадварот. Член СП Беларусі з 1967. Пахавана ў Тбілісі.

Тв.: Когда поднимается занавес: Беседы о театре. Мн., 1963; Голубой факел: Очерки. Мн., 1965; 2 изд., доп. Мн., 1970; К детям пришел вожатый. Мн., 1967; Твое честное слово: Одноактные пьесы для школьной самодеятельности. Мн., 1973; Всего одна жизнь. Тбилиси, 1983.

Літ.: Канэ Ю. «Я пражыла тры жыцці…» // ЛіМ. 1974, 24 лют.; Мімрык А. Шчырасць душы // ЛіМ. 1978, 15 снеж.; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".