Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЦІКОТА Андрэй Феліксавіч 

ЦІКОТА Андрэй Феліксавіч

[5.12.1891, Дуброўская воласць Свянцянскага пав. Віленскай губ. — 21.2.1952 (паводле іншых звестак 11.2.1952), Усх. Сібір, ГУЛАГ], грэка-каталіцкі святар, законнік-марыянін, місіянер, архімандрыт, генерал Ордэна марыянаў, рэлігійны і грамадскі дзеяч, педагог. У маі 1909 вытрымаў экзамен на званне аптэкарскага вучня пры экзаменацыйнай камісіі Віленскай навучальнай акругі. З вер. 1909 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. У час вучобы належаў да бел. культурна-асветнага гуртка. У ліку лепшых студэнтаў пасланы вучыцца за казённы кошт у Санкт-Пецярбург, дзе ў 1912 быў прыняты ў Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію. Пасвечаны ў святары ў 1914. Удзельнік 1-га з’езда бел. каталіцкага духавенства (Мінск, 24—25.5.1917). Член саюза ксяндзоў-беларусаў. У 1917—18 святар у Маладзечне. У 1918 абраны членам Рады БНР. У вер. 1919 увайшоў у склад Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. Прафесар Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі ў 1920, але неўзабаве вызвалены. На пачатку 1920-х г. уступіў у навіцыят Ордэна марыянаў у мяст. Друя. Займаўся місіянерскай дзейнасцю ў ЗША. Пасля 1923 жыў у Друйскім кляштары марыянаў. Арганізаваў гімназію. Выступаў за шырокае ўвядзенне бел. мовы ў жыццё касцёла. Прадстаўляў бел. грэка-католікаў на 5-м Уніяцкім кангрэсе ў Велеградзе (Чэхаславакія, 20—24.7.1927). У 1933—39 двойчы абраны генералам Ордэна марыянаў у Рыме. Пераследаваўся польскімі свецкімі і духоўнымі ўладамі. У 1934 накіраваны адміністратарам Усх. місіі ў Харбін (Маньчжурыя). У снеж. 1948 з групай бел. святароў арыштаваны кітайскімі ўладамі; перададзены МДБ СССР. Прыгавораны да 25 гадоў лагераў.

Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998; Stankiewicz A. Rodnaja mowa u swiatyniach. Wilnia, 1929; Stankieviи A. Bieіaruski chryњcijanski ruch. Vilnia, 1939.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".