Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЦВІКЕВІЧ Іван Іванавіч 

ЦВІКЕВІЧ Іван Іванавіч

[псеўданімы: І.Трызна, І.Яцьвяг; ліст. 1891, Брэст — 1.7.1938, Алтайскі край ?], медык, публіцыст, рэдактар. Брат Аляксандра Цвікевіча. У 1914 скончыў Варшаўскі ун-т. У 1-ю сусветную вайну служыў у царскай арміі. У 1917—21 у Чырвонай Арміі — дывізіённы ўрач. У 1920 дывізія, у якой служыў Ц., была інтэрнавана ў Германіі. У 1921—23 працаваў у пасольстве РСФСР у Германіі. У 1924 пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам аддзела ў Белдзяржвыдавецтве. Займаўся перакладамі мастацкіх твораў. Член калегіі Наркамата аховы здароўя БССР і старшыня Медыцынскай секцыі Інбелкульта. Арыштаваны 18.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны (10.4.1931) на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў у Нарыме, з’яўляўся начальнікам санчасці Нарымлага. Затым пасяліўся ва Усць-Каменску (Алтайскі край). Паўторна арыштаваны 22.8.1937; прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1960.

Тв.: Трызна І. Канстанцін Каліноўскі // Беларускі сцяг. 1922, № 2; Яцьвяг І. Заданьні чарговай нарады: пытаньні беларускай нацыянальнай культуры // Тамсама.

Літ.: Кандыбовіч С. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. Мн., 2000.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".