Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ЦВІКЕВІЧ Аляксандр Іванавіч 

ЦВІКЕВІЧ Аляксандр Іванавіч

[псеўд.: А.Галынец, А.Гвозд; ліп. 1888, Брэст — 30.12.1937, Мінск, НКВД], гісторык, філосаф, публіцыст, юрыст, грамадскі і паліт. дзеяч. Брат Івана Цвікевіча. У 1912 скончыў юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та. Працаваў прысяжным павераным у Пружанах і Брэсце. У час 1-й сусветнай вайны быў у бежанстве ў Туле, дзе ў 1916 увайшоў у склад Камітэта дапамогі ахвярам вайны. У 1917 у Маскве стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. На 1-м Усебеларускім з’ездзе у 1917 рабіў даклад па бежанскім пытанні. Вясною 1918 арганізаваў у Кіеве Беларускую гандлёвую палату і наладзіў выпуск газ. «Белорусское эхо». Там жа выдаў «Кароткі нарыс узнікнення Беларускай Народнай Рэспублікі». Па некаторых звестках, быў арыштаваны. Ва ўрадзе БНР Ковенскага перыяду (1920 — лета 1923) быў міністрам замежных спраў. Апублікаваў шэраг артыкулаў і эсэ ў час. «Беларускі сцяг» (Коўна). У эміграцыі ў Празе (лета 1923—25) прэм’ер-міністр БНР. Пераехаў у Мінск у пачатку снеж. 1925 пасля Берлінскай канферэнцыі беларускіх прадстаўнікоў, якая прыняла рашэнне спыніць дзейнасць урада БНР. Працаваў у Наркамаце фінансаў; сакратаром Інбелкульта; вучоным старшынёй Камісіі Інбелкульта па вывучэнні адукацыі ў Беларусі; з 1929 у Інстытуце гісторыі БелАН. Вывучаў праблемы фарміравання грамадска-паліт. думкі ў Беларусі, станаўленне бел. ідэі. Аўтар прац «Беларусь: Палітычны нарыс» (1919; 2-е выд. 1990), «Адраджэнне Беларусі і Польшча» (1921), «Погляд П.Бяссонава на беларускую справу» (1922). Найбольш вядомая яго праца — «Западно-руссизм» (1929). Арыштаваны 14.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Перм тэрмінам на 5 гадоў. Зноў арыштаваны 17.12.1937 у Сарапуле, дастаўлены ў Мінск; прыгавораны да расстрэлу. Па першым прыгаворы рэабілітаваны 10.6.1988, па другім — 31.5.1989.

Тв.: Галынец А. Вялікае апрашчэнне ці вялікае ўдасканаленне. Рыга, 1926; «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в. 2-е выд. Мн., 1993.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".