Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХУРСІК Сымон Аляксеевіч 

ХУРСІК Сымон Аляксеевіч

[псеўданім: С. Багун; 31.1(13.2).1902, в. Снусцік Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 31.3.1972, Караганда], празаік, перакладчык. У 1925 скончыў у Мінску Белпедтэхнікум. Настаўнічаў у мяст. Валынцы на Полаччыне і ў Полацку; працаваў у рэдакцыі газ. «Чырвоная Полаччына». У 1930 атрымаў дыплом літаратурна-лінгвістычнага аддзялення педагагічнага ф-та БДУ. Першае апавяданне апублікаваў у 1924 у газ. «Савецкая Беларусь». Аўтар дзвюх кніжак апавяданняў. У газ. «Чырвоная Полаччына» друкаваў вершы. Пераклаў на бел. мову аповесць А.Серафімовіча «Горад у стэпе» (Мн., 1930), з польскай — апавяданне А.Гараўскага «Алёнка» (Маладняк. 1930, № 6—7). Арыштаваны ДПУ БССР 19.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі»; прыгавораны 10.4.1931 да 5 гадоў высылкі ў Йашкар-Алу. Працаваў настаўнікам у Марыйскай і Чувашскай АССР, у Казахстане. Ваяваў у гады вайны на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах; быў двойчы кантужаны. Пасля вайны вярнуўся да настаўніцкай працы. Зноў арыштаваны 21.6.1947; высланы ў пас. Айдабул Какчэтаўскай вобл. Рэабілітаваны 13.10.1958. З 1964 жыў у Карагандзе. Да творчай працы не вярнуўся.

Тв.: Першы паўстанак: Апавяданні. Мн., 1925; Шляхамі навальніц: Апавяданні. Мн., 1930; Чорны мост: Аповесць // Маладняк. 1929, № 11—12; 1930, № 1, 2; Янка з Палесся // Анталогія беларускага апавядання: У 2 т. Мн., 1967. Т. 1.

Літ.: Навумовіч У. З кагорты маладнякоўцаў // ЛіМ. 1972, 10 сак.; Скрыган Я. Біяграфія // Скрыган Я. Некалькі хвілін чужога жыцця. Мн., 1979; БП, т. 6.


Поддержка проекта: гостевой дом у Домодедово
 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".