Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХОМЧАНКА Васіль Фёдаравіч 

ХОМЧАНКА Васіль Фёдаравіч

[12.1.1919, в. Канічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 4.11.1992, Мінск], празаік. Пісаў на бел. і рускай мовах. У 1935 скончыў сямігодку ў мяст. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на. Першы верш надрукаваў у 1934 у газ. «Піянер Беларусі»; першае апавяданне з’явілася ў 1937 у час. «Іскры Ільіча». У 1936 паступіў на рабфак пры БДУ. Арыштаваны НКВД БССР 6.4.1937; прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Адпраўлены ў Ніжне-Амурскі лагер: будаваў чыгунку, пілаваў лес. Выпадкова вызвалены ў 1941. У вайну на фронце. Вучыўся ў Буйнакскім ваенна-пяхотным вучылішчы (1944); быў камандзірам мінамётнага ўзвода. Вайну скончыў у Аўстрыі. Каб паступіць у Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве, утаіў судзімасць. Вучыўся ў акадэміі ў 1947—51. Да літаратурнай творчасці вярнуўся ў 1954, калі апублікаваў ва ўладзімірскім літаратурным альманаху апавяданне «Анісаў бор». Пісаў апавяданні на рускай мове, потым зноў вярнуўся да творчасці па-беларуску. У 1959 выпусціў у Мінску кнігу «Наша вячэра». Член СП Беларусі з 1960. Служыў у арміі да снеж. 1968. Рэабілітаваны ў 1969. У 1972—85 працаваў загадчыкам рэдакцыі прозы выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1985 на творчай рабоце. Напісаў аповесць пра Ф.Багушэвіча. Творы Х. перакладаліся на літоўскую, рускую, украінскую, іншыя мовы. З 1990 член Рады СП Беларусі; узначальваў Камісію СП па вяртанні спадчыны рэпрэсаваных пісьменнікаў. У апошнія гады жыцця пісаў апавяданні і аповесці, у якіх звярнуўся да падзей перыяду сталінскіх рэпрэсій.

Тв.: Выбранае: (Апавяданні). Мн., 1975; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1979; Пры апазнанні — затрымаць. Мн., 1983.

Літ.: Голубева Л. Пра дзяцей і для дзяцей // Полымя. 1970, № 4; Дзюбайла П. На шляху да сінтэзу // Полымя. 1978, № 12; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".