Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХОМІЧ Павел Сямёнавіч 

ХОМІЧ Павел Сямёнавіч

[17.10.1893, Ваўкавыск — 10.3.1942, Ленінград, НКВД], рыма-каталіцкі святар, рэлігійны і грамадскі дзеяч. Паходзіў з сялянскай сям’і, у якой бацька быў праваслаўным, а маці — каталічкай. 22.10.1905 прыняў каталіцкае веравызнанне. У 1907—10 вучыўся ў Ваўкавыскім гарадскім 4-класным вучылішчы. Скончыў у Петраградзе Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю і Мітрапалітальную духоўную акадэмію. У час вучобы наведваў культурна-асветны гурток бел. студэнтаў-клерыкаў. Пасвечаны ў святары ў 1916. Быў прызначаны вікарыем на станцыі Вырыца Царскасельскай чыгункі. Пазней выконваў святарскія абавязкі на Пскоўшчыне. У пачатку 1920-х г. пробашч парафіі св. Кацярыны ў Ленінградзе. Пазней — у парафіі св. Казіміра. Арыштаваны 2.6.1926. Прыгавораны да 10 гадоў лагераў. Адпраўлены на Салаўкі, дзе заставаўся да ліп. 1933. З 21.7.1932 да 25.4.1933 знаходзіўся ў турме АДПУ у Ленінградзе («на Шпалерцы»). У час допытаў ад яго патрабавалі адмовіцца ад духоўнага сану. Стаў хварэць псіхічна. З 28.6.1938 жыў у ваколіцах Кастрамы. У 1939 нелегальна вярнуўся ў Ленінград. 1.3.1942 прыгавораны Ваенным трыбуналам да расстрэлу.

Літ.: Гарбінскі БРД; Dzwonkowski R. Losy duchowieсstwa katolickiego w ZSSR, 1917—1937: Martyrologium. Lublin, 1998.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".