Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХОДЗЬКА Ян 

ХОДЗЬКА Ян

[Барэйка; псеўданім: Ян са Свіслачы; 24.6.1777, мяст. Крывічы Вілейскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 10.11.1851, Мінск], пісьменнік, драматург, грамадскі дзеяч. Бацька Язэпа Ходзькі. Атрымаў хатнюю адукацыю, вучыўся ў школах Вільні. З 1793 цывільна-вайсковы камісар Ашмянскага пав., з 1795 асэсар суда ў Паставах, з 1798 падсудак, з 1808 падкаморы Вілейскага пав., з 1811 старшыня Галоўнага цывільнага суда ў Мінску. Адзін з арганізатараў масонскіх лож у Мінску і Вільні. Дом Х. ў Мінску стаў асяродкам культуры, дзе арганізоўваліся канцэрты і тэатральныя пастаноўкі. Пасля звальнення з дзяржаўнай службы пераехаў у Вільню, дзе працаваў у Камісіі па спадчыне князёў Радзівілаў. Быў членам таварыстваў дабрачыннасці і шубраўцаў. Захапіўся праблемамі асветы ў краі. У артыкуле ў час. «Dzieje dobroczynnoњci» (1820. № 1) выказаўся за пашырэнне адукацыі сярод народа; ідэю народнай школы і асветы развіў у аповесці «Пан Ян са Свіслачы» (1821). У выніку Х. быў абраны ганаровым членам Віленскага ун-та і прызначаны інспектарам школ Віленскай, Магілёўскай і Віцебскай губ. У 1826 арыштаваны і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Вярнуўся ў Вільню вясной 1830. Знаходзіўся пад наглядам паліцыі. За ўдзел у паўстанні 1830—31 зноў арыштаваны ў 1830. Сасланы на Урал. Вярнуўшыся ў 1834 з ссылкі, жыў з арандатарства ў Мінскай губ. Пісаў мемуары. Пахаваны ў Заслаўі.

Тв.: Pisma rozmaite autora «Pana Jana ze Њwisіoczy». T. 1—12. Wilno, 1837—42.

Літ.: Chodџko D. Jan Chodџko: Obrazek їyciorysowy // Teka Wileсska. 1858, № 5; Turska H. Jкzyk Jana Chodџki. Wilno, 1930; Грыцкевіч В.П., Мархель У.І. Пан Ян са Свіслачы з сынамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; PSB; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".