Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХОДЗЬКА Язэп 

ХОДЗЬКА Язэп

[Юзаф, Іосіф Іванавіч; 6.12.1800, мяст. Крывічы Вілейскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 21.2.1881, Тыфліс, цяпер Тбілісі], геадэзіст, географ. Сын Яна Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай універсітэцкай гімназіі і на фізіка-матэматычным ф-це Віленскага ун-та, які скончыў у 1821. Па рэкамендацыі прафесара ун-та Ю.Снядэцкага залічаны ў Корпус ваенных тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя работы на захадзе Латвіі, у Літве, у Гродзенскай і Мінскай губ. Лідэры паўстання 1830—31 меркавалі прызначыць Х. камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расійскія ўлады 15.3.1831 затрымалі Х. і накіравалі яго далей ад Радзімы — на правядзенне тапаграфічных работ на Дунаі і Басфоры. Склаў ваенны агляд румынскіх княстваў Малдавіі і Валахіі. У 1839 накіраваны служыць на Каўказ. У 1845 распачаў Закаўказскую трыянгуляцыю, якая была скончана ў 1853. У 1869 Рускае геаграфічнае таварыства ўзнагародзіла яго вялікім Канстанцінаўскім медалём.

Літ.: Грыцкевіч В.П., Мархель У.І. Пан Ян са Свіслачы з сынамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998; Жизнь и деятельность геодезиста и географа генерал-лейтенанта Иосифа Ивановича Ходзько, 1800—1881. Материалы Международной научной конференции, 21 декабря 2000 г. Мн., 2001.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".