Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХОДЗЬКА Аляксандр 

ХОДЗЬКА Аляксандр

[30.8.1804, мяст. Крывічы Вілейскага пав. Мінскай губ., цяпер г. п. Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 27.12.1891, Парыж], паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец. Сын Яна Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1820 паступіў на аддзяленне літаратуры і мастацтваў Віленскага ун-та. Удзельнік Таварыства філарэтаў, за што ў 1823 быў арыштаваны і да 1824 знаходзіўся пад следствам. У 1825 скончыў Віленскі ун-т; кандыдат філасофіі. Прадоўжыў вучобу ў Санкт-Пецярбургу ў Вучэбным аддзяленні жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў. У час вучобы ў Санкт-Пецярбургу зблізіўся з А.Міцкевічам, А.Пушкіным, В.Жукоўскім. У 1829 выдаў зборнік «Паэзія», некаторыя песні і балады якога заснаваны на бел. фальклоры. У зборнік увайшлі таксама пераклады новагрэчаскіх песень. У 1841 выехаў на адпачынак у Італію і Францыю. З 1842 жыў у Парыжы. У 1857—83 прафесар славянскіх літаратур Калеж дэ Франс. Перакладаў са славянскіх на ўсх. мовы. Запісваў успаміны А.Міцкевіча, дапамагаў яму выдаваць іх. Перапісваўся з А.Кіркорам, К. і Я.Тышкевічамі. Першы з еўрапейцаў прааналізаваў фальклор туркменаў, эпас Кёр-Аглы. Даследаваў іранскі фальклор; напісаў працу, прысвечаную курдскай мове; падрыхтаваў размоўнік турэцкай мовы. Кнігі Х. выходзілі ў Расіі, Францыі, Англіі, Германіі.

Тв.: Дерар, восточная повесть в стихах. СПб., 1839; Specimens of the popular poetry of Persia. London, 1842; Grammaire de la langue persane. Paris, 1883.

Літ.: Грицкевич В.П. Вклад воспитанника Вильнюсского университета Александра Ходзько в развитие востоковедения // Научные труды высших учебных заведений Литовской ССР. История. Т. 20, вып. 1. Вильнюс, 1980; Грыцкевіч В.П., Мархель У.І. Пан Ян са Свіслачы з сынамі // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. Мн., 1998. PSB; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".