Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХВЕЦЬКА Люцыян 

ХВЕЦЬКА Люцыян

[22.11.1889, в. Малышоўка Сакольскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Сакольскі пав. Падляшскага ваяводства — 1944, Стоўбцы], рыма-каталіцкі святар, рэдактар, выдавец, публіцыст, педагог. У 1904 скончыў Сакольскае гарадское вучылішча. Здаў экзамен на аптэкарскага вучня ў экзаменацыйнай камісіі Пецярбургскай навучальнай акругі. У 1907—14 вучыўся ў Магілёўскай духоўнай каталіцкай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу. Працягнуў вучобу ў Мітрапалітальнай духоўнай каталіцкай акадэміі, якую скончыў у 1915 са ступенню магістра тэалогіі. Падчас вучобы ў акадэміі сябра бел. культурна-асветнага гуртка. Пасвечаны ў святары 31.5.1915 біскупам Я.Цепляком. Адзін з заснавальнікаў «Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці». Ініцыятар выдання і першы рэдактар-выдавец бел. каталіцкай газ. «Krynica». Заснавальнік бел. выдавецкай каталіцкай суполкі. Служыў вікарыем пракафедральнага касцёла ў Петраградзе. Да 1918 прафесар літургікі ў духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасля закрыцця бальшавікамі семінарыі прызначаны адміністратарам пракафедральнага касцёла. Арыштаваны ДПУ па справе біскупа Я.Цепляка 10.3.1923. Быў прапанаваны ў мемарандуме ад 15.3.1923 бел. сеймавых паслоў-католікаў Папе рымскаму на пасаду біскупа-суфрагана Віленскай дыяцэзіі. У выніку абмену палітвязнямі 1.2.1925 дэпартаваны ў Польшчу. У 1925—26 выкладаў Закон Божы ў Шыманове пад Варшавай. Пры падтрымцы біскупа Э.Ропа з канца 1920-х г. да 1931 працаваў рэктарам Місіянерскага інстытута ў Любліне. З 1932 пробашч парафіі Шчытнікі Пінскай дыяцэзіі. Прафесар пастаральнай тэалогіі і выкладчык бел. мовы ў Пінскай каталіцкай семінарыі. У 1933—39 скарбнік дыяцэзіяльнай курыі і віцэ-старшыня дыяцэзіяльнай рады. У гады 2-й сусветнай вайны заставаўся на Піншчыне. Памёр у 1944 [?] у Стоўбцах.

Літ.: niи (Рым). 1965, № 81; Гарбінскі БРД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".