Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХВЕДАРОВІЧ Мікола 

ХВЕДАРОВІЧ Мікола

[сапр.: Чарнушэвіч Мікалай Фёдаравіч; іншыя псеўданімы: С.Старобінскі; Сабасцян Старобінскі; Себасцян Старобінскі; Н.Федаровіч; 24.3(6.4).1904, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер горад Мінскай вобл. — 20.8.1981, Мінск], паэт, празаік, перакладчык, брат пісьменніка Н.Чарнушэвіча. У 1915—18 жыў у прытулку для дзяцей бежанцаў у Калузе, вучыўся ў гарадскім вучылішчы. Вярнуўшыся з бежанства, вучыўся ў вучылішчы мяст. Цімкавічы, потым у Капыльскай працоўнай школе 2-й ступені. У 1918 уступіў у камсамол. З 1921 у часці асобага прызначэння. У 1923 сакратар камсамольскай ячэйкі ў Цыраўскай воласці і загадчык хаты-чытальні. У 1924 камісар Слуцкага ваенкамата па дапрызыўнай падрыхтоўцы. З артыкуламі ў друку пачаў выступаць у 1924. Першы верш («Ураджайнае») надрукаваў у 1925. У 1929 выйшла першая кніга («Настроі»). У 1928 скончыў рабфак у Мінску, у 1931 — БДУ. Паралельна з вучобай працаваў адказным сакратаром час. «Весткі ЦК КП(б)Б», потым у «Партыйным работніку» і «Бальшавіку Беларусі». У 1932—33 рэдактар двухтыднёвіка «Чырвоная Беларусь». Член СП Беларусі з 1934. У 1933—34 загадчык кабінета маладога аўтара СП БССР. У 1934—37 адказны сакратар час. «Полымя рэвалюцыі», сакратар час. «Минск». Быў членам літаратурных аб’яднанняў «Маладняк» і БелАПП. Арыштаваны 3.8.1938. Асуджаны (16.7.1940) на 8 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся ў зняволенні ў лагерах на Кольскім паўвостраве, удзельнічаў у будаўніцтве Манчагорска, з 1941 ва Усцьвытлагу (пасёлак Ваяжэль Комі АССР). З 1946 працаваў у Каршынах Узбекскай ССР. Паўторна арыштаваны 22.5.1949; сасланы (3.8.1949) у Енісейск Краснаярскага краю. У 1956 вярнуўся ў Беларусь. Займаўся літаратурнаю творчасцю. На бел. мову пераклаў творы А.Пушкіна, паэму «Віцязь у тыгравай шкуры» Ш.Руставелі (з А.Звонакам), п’есы М.Стэгліка, А.Палявога, А.Талбузіна. Рэабілітаваны 28.9.1955.

Тв.: Пасля навальніцы: Выбранае. 1925—1961. Мн., 1965; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1974; Крынічка: Вершы. Мн., 1978; Любістак: Выбранае. Мн., 1984.

Лiт.: Ермаловіч М. У страі паэзіі // ЛіМ. 1958, 12 ліп.; Александровіч С. Незабыўнае, блізкае // ЛіМ. 1961, 12 мая; Яго ж. Яго шчодрае і шчырае сэрца // ЛіМ. 1981, 28 жн.; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".