Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХАЦКЕВІЧ Рыгор Мікітавіч 

ХАЦКЕВІЧ Рыгор Мікітавіч

[27.2.1911, в. Ратуцічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 9.8.1979, в. Дакудава Крупскага р-на Мінскай вобл.], паэт, празаік, педагог. У 1930 скончыў Барысаўскі педтэхнікум; потым завочна вучыўся ў МВПІ. У 1930 настаўнічаў у Чэрвеньскім р-не; у 1931—33 супрацоўнік чэрвеньскай раённай газеты. У 1933—36 настаўнічаў у г.п. Крупкі. Першы верш Х. надрукаваны ў 1930 у газ. «Піянер Беларусі». У 1932 выйшаў першы зборнік. Арыштаваны ў 1936 у г.п. Крупкі. Паўтара года знаходзіўся ў Мінску пад следствам. Асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў на Поўначы (да 1946). Пасля вайны вярнуўся ў Беларусь. У 1947—50 выкладаў бел. мову і літаратуру ў Нягневіцкай сямігодцы Барысаўскага р-на; у 1950—53 у Крупскім р-не. У 1953 выехаў у Днепрапятроўск (Украіна); працаваў настаўнікам. У 1959 рэабілітаваны; вярнуўся ў Беларусь. Жыў на Барысаўшчыне, у Мінску, у Крупскім р-не; настаўнічаў. У 1960—70-х г. актыўна выступаў у перыядычным друку з вершамі і нарысамі. Пісаў для дзяцей; перакладаў з рускай і ўкраінскай моў. Пахаваны ў в. Дакудава.

Тв.: Налівайся, колас: Вершы. Мн., 1932; Наш пяты клас: Вершы. Мн., 1962; На золку: Аповесць. Мн., 1972; Бяроза на ўзлеску: Вершы і паэма. Мн., 1977; Хмара над лесам: Аповесць. Мн., 1980.

Лiт.: БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".