Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХАТУЛЁЎ Пятро 

ХАТУЛЁЎ Пятро

[Пётр Фёдаравіч; крыптанімы: П.Х.; П.Х-ў; 29.6.1912, Віцебск — 29.10.1937, Мінск, НКВД], крытык. Пачаў выступаць на старонках бел. перыядычнага друку ў 1932. У 1934 скончыў МВПІ. Працаваў у рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва». На працягу 1934—36 апублікаваў, пераважна на старонках «Літаратуры і мастацтва», артыкулы, рэцэнзіі, нататкі пра творчасць А.Александровіча, П.Броўкі, Э.Самуйлёнка, Ю.Таўбіна, У.Хадыкі, І.Шапавалава і інш. Выступаў супраць вульгарызатарскага падыходу да літаратуры, заклікаў улічваць асаблівасць гістарычнага часу і не шукаць ворагаў у XIX ст. Арыштаваны 3.10.1936. Расстраляны разам з групай бел. пісьменнікаў. Рэабілітаваны 29.9.1966.

Тв.: «Мая другая кніга» Юлія Таўбіна // ЛіМ. 1932, 15 чэрв. / Сааўт. І. Малец; Заўвагі пра творчасць П.Броўкі // Полымя рэвалюцыі. 1934, № 4.

Лiт.: Карабан С. Нарысы гісторыі беларускай савецкай крытыкі 20—30-х гадоў. Мн., 1971; Мушынскі М. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (20—30-я гады). Мн., 1975; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".