Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХАРЫК Ізі 

ХАРЫК Ізі

[Ісаак Давыдавіч; псеўданім: А.С.Зембін; 6.3.1896, па іншых крыніцах 17.3.1898, мяст. Зембін Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Барысаўскі р-н Мінскай вобл. — 29.10.1937, Мінск, НКВД], паэт. У 1919 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Расіі. Літаратурную дзейнасць пачаў у 1920 публікацыямі ў яўрэйскіх газетах. У 1921—23 вучыўся ў Вышэйшым літаратурным інстытуце імя В.Брусава ў Маскве. У 1922 у Мінску выйшла першая кніжка вершаў «Трапятанне». З 1925 друкаваўся ў час. «Штэрн». У 1927 скончыў яўрэйскае аддзяленне педагагічнага ф-та 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ун-та. Пераехаў у Мінск, працаваў рэдактарам яўрэйскага час. «Штэрн». У 1931 абраны членам ЦВК БССР. Член СП Беларусі з 1934. Член прэзідыумаў СП БССР і СССР. Да 1936 у Мінску, Маскве і Кіеве выйшла 13 яго кніг на яўрэйскай мове. З 1928 сталі з’яўляцца пераклады яго вершаў на бел. мову. З пачатку 1930-х г. выступаў з артыкуламі і нарысамі таксама ў беларускамоўных выданнях. Вершы «Над Бярозай» і «Хлеб» былі пакладзены на музыку С.Палонскім. Перакладаў на яўрэйскую мову творы Я.Коласа, М.Чарота, З.Рымашэўскага. Член-карэспандэнт БелАН з 1936. Адзін з аўтараў «Пісьма беларускага народа вялікаму Сталіну» (1936). Арыштаваны 5.6.1937; Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Была рэпрэсавана і сям’я паэта. Рэабілітаваны 13.6.1956.

Тв.: Адданасць: (Выбр. тв). М., 1970 / Яўр. Пер.: Выбр. тв. Мн., 1958; Выбранае. Мн., 1969.

Лiт.: Лынькоў М. Таленавіты паэт // Маладосць. 1958, № 6; Броўка П. Пра паэта і таварыша // ЛіМ. 1973, 23 сак.; Хведаровіч Л. Сугучнасць часу // Беларусь. 1976, № 3; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".