Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХАРУЖАЯ Вера Захараўна 

ХАРУЖАЯ Вера Захараўна

[псеўданімы: Антолька; Вера; Вераніка Карчэўская; Алеся Шыпшына; Падпольнік; Г.С.Корнилова; Польская камсамолка; 14(27).9.1903, Бабруйск — снеж. 1942, Віцебск], дзяячка вызваленчага руху ў Зах. Беларусі, адзін з арганізатараў антыфашысцкага падполля ў Віцебску, публіцыстка. У 1919 скончыла Мазырскую адзіную працоўную школу 2-й ступені. У 1919 настаўнічала на Палессі. У 1920 удзельнічала ў антыпольскім партызанскім руху. Працавала загадчыкам палітаддзела Мазырскага і Бабруйскага павятовых камітэтаў камсамола. У 1922—23 у апараце ЦК КСМБ. Член рэдкалегій газ. «Малады араты», супрацоўніца час. «Полымя», газ. «Чырвоная змена». У 1923 скончыла Цэнтральную савецка-партыйную школу ў Мінску. З лют. 1924 на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. З чэрв. 1924 сакратар ЦК КСМЗБ, член ЦК КПЗБ. Выступала ў нелегальным друку, на мітынгах, пісала тэксты ўлётак і адозваў. Арганізавала выданне падпольнай газ. КСМЗБ «Малады камуніст». Арыштавана 15.9.1925. На судовых працэсах, якія праходзілі ў Брэсце (1927) і Беластоку (1928), прыгаворана да 8 гадоў турмы. З катаржнай турмы ў Фардоне (Быдгашчанскае ваяв.) вяла перапіску з паплечнікамі па барацьбе і роднымі. У 1930-х г. частка яе лістоў была сабрана ў кнігу «Лісты на волю» і выдадзена на бел., рускай, польскай мовах. У 1932 у выніку абмену палітвязнямі вярнулася ў Мінск. Для выдавецтва ЦК КПЗБ пісала адозвы, артыкулы, брашуры. Завяршыла пачатыя ў турме публіцыстычныя брашуры «За Чырвоны Кастрычнік на Заходняй Беларусі», «Мы — маладая гвардыя рабочых і сялян», «Увага, школьнікі» (выдадзены ў 1933 на бел., украінскай і польскай мовах). З пачаткам вайны ў атрадзе В.Каржа. З вясны 1942 у апараце ЦК КП(б)Б у Маскве. У вер. 1942 накіравана ў варожы тыл. Арыштавана 13.11.1942. Закатавана нацыстамі. Герой Савецкага Саюза (1960).

Тв.: Письма на волю. М., 1962; Славная дочь белорусского народа: Письма, статьи В.Хоружей и воспоминания о ней. 2 изд. Мн., 1962; Статьи и письма о комсомоле. 2 изд. Мн., 1975.

Лiт.: Новиков Г.И. Вера Хоружая. 2 изд. Мн., 1973; Булацкий Г.В., Талапина С.В. Вера Хоружая — революционер, публицист. Мн., 1973; Жизнь, отданная борьбе. Мн., 1975.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".