Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ХАДЫКА Уладзімір Марцінавіч 

ХАДЫКА Уладзімір Марцінавіч

[псеўданім: Лухалі (з С.Ліхадзіеўскім і М.Лужаніным); крыптанім: У.Х. і Ю.Т. (з Ю.Таўбіным); 21.12.1904 (3.1.1905), в. Цітва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 1.7.1940, ст. Ер, Паўночлаг], паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў мнагадзетнай сям’і ўрадніка Марціна Хадыкі. Скончыў на выдатна Дудзіцкую пачатковую школу (на радзіме бацькі); у 1923 — агульнаадукацыйныя курсы ў Мінску. Першыя вершы ў перыядычным друку апублікаваў у 1926; тады ж выйшаў і першы зборнік паэзіі «Суніцы». Член літаб’яднання «Маладняк»; удзельнік 1-га Усебеларускага з’езда «Маладняка» (1925). У 1926—27 служыў у Чырвонай Арміі ў Навазыбкаве (Браншчына). Нейкі час быў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у в. Асака Дудзіцкага сельсавета. У 1928 спрабаваў паступіць у БДУ, але не быў дапушчаны да экзаменаў, бо не меў поўнай сярэдняй адукацыі. З 1929 працаваў сакратаром час. «Полымя». У 1930-я г. жыў з літаратурнай працы. Друкаваўся ў «Маладняку», «Звяздзе», «Савецкай Беларусі», іншых выданнях. Член СП Беларусі з 1934. Пераклаў на бел. мову раман К.Гарбунова «Ледалом», кнігу выбр. тв. У.Бахмецьева «Людзі і рэчы», драматычныя творы М.Горкага, раман М.Шолахава «Ціхі Дон» і інш. У 1935 апублікаваў зборнік вершаў «Радасны будзень». Ужо ў канцы 1920-х г. стаў абвінавачвацца крытыкай у страце сацыяльнай пільнасці і ў буржуазным нацыяналізме. Падрыхтаваны ў 1932 да выдання ў Маскве зборнік вершаў на рускай мове не выйшаў з-за адмоўнага водгука Г.Шэнгелі. Арыштаваны 26.11.1936. У 1937 асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі. Накіраваны ў лагер Нова-Іванаўка Кемераўскай вобл. Працягваў пісаць у зняволенні, запісваючы вершы на паперы для курэння і потым зашываючы рукапісы ў каўнер кажуха. Быў пераведзены на каменаломні ў Новасібірскай вобл. Паводле ўспамінаў сведкаў, расціснуты каменнай глыбай у вапняковым кар’еры.

Тв.: Выбр. вершы. Мн., 1932; Выбр. вершы. Мн., 1959; Вершы. Мн., 1969; На ўзвеях дзён: Вершы. Мн., 1986.

Лiт.: Шушкевіч С. Уладзімір Хадыка // Шушкевіч С. Выбр. тв.: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2; Грахоўскі С. Другому сэрцу перадам // ЛіМ. 1980, 4 студз.; Маракоў Л. Уладзімір Хадыка // Роднае слова. 2002. № 10.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".