Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ФЯЛІНСКАЯ Ева 

ФЯЛІНСКАЯ Ева

[Feliсska; 26.12.1793, в. Узнога Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — 20.12.1859, Луцкі пав.], пісьменніца, мемуарыстка, удзельнiца вызваленчага руху. Атрымала хатнюю адукацыю ў сям’і багатых сваякоў. Аўтар аповесцей «Пляменніца і цётка», «Пан дэпутат» (1834), у якіх каларытна апісала жыццё бел. шляхты. У сярэдзіне 1830-х г. далучылася да тайнай арганізацыі Ш.Канарскага «Садружнасць польскага народа» (узнікла ў 1835), стварыла філіял арганізацыі «Жаночае таварыства». Арыштавана 19.7.1838. Саслана ў Бярозаў (цяпер Цюменская вобл.), дзе знаходзілася на працягу 1839—41, потым у Саратаў (1841—44). Знаходжанне ў ссылцы апісала ў «Дзённіку…» (апублікаваны ў віленскім час. «Athenaeum», 1846). Паводле сведчання крытыкі, «Дзённік…» стаў упрыгожаннем часопіса. Пасля ссылкі актыўна займалася літаратурнай творчасцю; аўтар аповесці «Герсылія» (1849) і «Успамінаў аб жыцці» (1856, 1859—60). «Успаміны…» з’яўляюцца найбольш каштоўным творам па гісторыі нораваў у Беларусі, Літве, на Валыні канца XVIII — пачатку XIX ст.

Тв.: Wspomnienia z podrуїy do Syberyi, pobytu w Berezowie i w Saratowie. T. 1—3. Wilno, 1852—53; англ. пераклад К.Ляха Шырмы. L. 1852—54; дацкі пераклад — Капенгаген, 1855.

Лiт.: Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969. С. 188—191; Грицкевич В. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 185—203, 298; АЗБ.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".