Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ФIЛIСТОВIЧ Янка 

ФIЛIСТОВIЧ Янка

[14.1.1926, в. Паняцiчы Вілейскага пав. Вiленскага ваяв., цяпер Вілейскi р-н Мінскай вобл. — 1953?, Мінск, МДБ], удзельнiк антысавецкага руху, публіцыст. Вясной 1943 мабiлiзаваны ў 13-ы Беларускi батальён (Вілейка, Мінск). Перад прыходам Чырвонай Армii выехаў у Германію. Пасля сканчэння вайны перабраўся ў Францыю. Вывучаў гiсторыю ў Сарбоне (Парыж) i Лювэнскiм ун-це (Бельгiя). Выдаваў час. «Моладзь», быў адным з лiдэраў Беларускай незалежнiцкай арганiзацыi моладзi ў Францыi (утворана на з’ездзе 26.3.1949). З 11.3.1951 сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублiкi, упаўнаважаны прадстаўнiк урада БНР. Удзельнічаў у дэсанце, які быў закінуты з дапамогай амерыканцаў 9.9.1951 на Маладзечаншчыну. Праз сваяка П.Куляша Ф. ўдалося наладзiць сувязь з групай С.Мiкулiча, якая складалася з 5 чалавек i дзейнiчала на тэрыторыi Iльянскага р-на з 1949. Неўзабаве Ф. узначалiў гэтую групу. 5.9.1952 аператыўна-ваенiзаванай групай МДБ БССР была праведзена аперацыя па лiквiдацыi групы. Ф. ўдалося ўцячы, i ён меркаваў перайсцi мяжу з Польшчай, але 9.9.1952 быў схоплены ў вынiку здрады. У в. Ярмолiчы Маладзечанскага р-на Ф. арыштавала група мясцовай управы МДБ. Прысуджаны ваенным трыбуналам Беларускай вайсковай акругi да смяротнага пакарання. Супраць сваякоў Ф. i тых, хто дапамагаў яму, былi праведзены рэпрэсii.

Лiт.: Лукашук А. Фiлiстовiч. Вяртаньне нацыяналiста. Мн., 1997; Валахановiч І. Барацьба вакол iдэi «беларускай незалежнай дзяржавы» (другая палова 40-х — пачатак 50-х гг.) // Беларускi гiстарычны часопiс. 1999, № 1; Думбляўскас Ю. Янка Філістовіч // Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".