Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ФАМІН Сяргей Уладзіміравіч 

ФАМІН Сяргей Уладзіміравіч

[29.4(12.5).1906, в. Пепелеўка Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Манастыршчынскі р-н Смаленскай вобл., Расія — 4.12.1941, Ярэга, Комі АССР], паэт. Паходзіў з сям’і вясковага настаўніка. Скончыў Мсціслаўскую сямігодку. Яшчэ школьнікам дасылаў карэспандэнцыі ў мясцовыя газеты. У 1925 скончыў Магілёўскі педтэхнікум. Два гады настаўнічаў на Барысаўшчыне, потым паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ, якое скончыў у 1930. Першы верш Ф. апублікаваны ў 1924 у газ. «Соха и молот». З 1925 пісаў па-беларуску. Тады ж быў прыняты ў «Маладняк». Публікаваўся ў час. «Маладняк», «Полымя», «Маладняк Барысаўшчыны». Пасля расколу «Маладняка» ўваходзіў у «Пралетарска-сялянскую беларускую літаратурную суполку» («Пробліск»; ліп. 1927 — студз. 1928). Перакладаў з украінскай мовы вершы У.Сасюры. Вершы Ф. перакладаліся на ўкраінскую і рускую мовы. У 1927 асобным выданнем выйшла яго паэма «Балота». У 1929 падрыхтаваў да друку кнігу вершаў «Дымнае жыта», якая тады не была апублікавана. З 1930 творчая актыўнасць Ф. рэзка знізілася, ён амаль перастаў пісаць і друкавацца. У друку з’явіліся разгромныя рэцэнзіі на яго паэзію. Выкладаў бел. і рускую мову і літаратуру ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 4.1.1935. У маі 1935 прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі пазбаўлення волі. Накіраваны ва Ухтпячлаг НКВД у Комі АССР. Вывучаў там італьянскую мову, завучваў вершы А.Дантэ ў арыгінале. Працягваў пісаць у зняволенні; некаторыя вершы занатоўваў у лістах да родных. Паўторна арыштаваны ў лагеры; 2.10.1941 прыгавораны да расстрэлу.

Тв.: Балота: Паэма. Мн., 1927; Дымнае жыта: Вершы, паэмы, пераклады. Мн., 1991.

Лiт.: БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".