Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » УМЯСТОЎСКІ Францішак 

УМЯСТОЎСКІ Францішак

[Франц Іванавіч; псеўданімы: Пранук; Д.Пранук; Дзядзька Пранук; Незалежнік; крыптанімы: Ф.У.; Фр.Ум-скі; К.; 29.1(10.2).1882, Вільня — кастр. 1940, мясцовасць Катынь Смаленскай вобл., Расія], празаік, паэт, публіцыст. Паходзіў са шляхецкай сям’і; стрыечны брат Ф.Аляхновіча. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. Падчас вучобы ў 1902—04 уваходзіў у падпольную арганізацыю студэнцкай моладзі «Круг беларускай народнай прасветы і культуры». Першы твор (верш «Вецер») апублікаваў у «Каляднай пісанцы на 1904 год» (Пецярбург, 1903). У 1906 браў удзел у выданні газ. «Наша доля». У 1908 жыў у в. Існаўда Віцебскай губ. На працягу 1908—14 друкаваў апавяданні ў газ. «Наша ніва». Апавяданні «Страх», «У лесе», «Доктар ад каўтуна», «На мужыцкі розум» напісаны пад відавочным уплывам бел. фальклору. Перакладаў творы А.Уайльда і М.Гогаля. У час 1-й сусветнай вайны мабілізаваны ў армію. Пасля жыў у Вільні. У 1919 напісаў артыкул пра гісторыю выдання газ. «Наша доля». На матэрыялах вайны напісаў апавяданне «Стася» (1921). Выступаў пераважна як публіцыст. У 1927—28 выдаваў газ. «Беларускі дзень» і час. «Беларуская культура». У 1928 адышоў ад грамадскай і культурна-асветніцкай працы. Мабілізаваны ў польскую армію ў 1939. 18.9.1939 трапіў у савецкі палон. Інтэрнаваны ў лагеры ў Казельску. Знішчаны ў Катыні.

Тв.: Стася: Апавяданне. Вільня, [1921]; Аб «Нашай долі» (1906) // Беларусь. 1919, 17—18 снеж.; Зборнік «Беларускіх ведамасцей». № 1. Вільня, 1921; Беларускія ведамасці. 1921, 23 вер.; У кн.: Анталогія беларускага апавядання: У 2 т. Мн., 1967. Т. 1.

Лiт.: Зямкевіч Р. Воўчы білет самазванцу рэдактару-выдаўцу «Нашай долі» (1906) — яснавяльможнаму «пану графу» Францішку Умястоўскаму // Думка працы. 1928, 28 студз.; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".