Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » УЛАШЧЫК Мікалай Мікалаевіч 

УЛАШЧЫК Мікалай Мікалаевіч

[1(14).2.1906, в. Віцкаўшчына Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 14.11.1986, Масква], гісторык, археограф, празаік, перакладчык, мемуарыст. У 1924—30 працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і Кніжнай палаце БССР. У 1929 скончыў БДУ. Арыштаваны 16.6.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 высланы на 5 гадоў у Налінск Вяцкай вобл. Арыштаваны зноў у ліп. 1932 і 10.6.1933 асуджаны паўторна; этапаваны ў Марыінскі лагер (Новасібірская вобл.); потым у пасёлак Суслава Кемераўскай вобл. Вызвалены вясной 1935 без права вяртання ў Беларусь. Працаваў выкладчыкам гісторыі і геаграфіі ў розных навучальных установах Расіі. З 1939 у Ленінградзе. Арыштаваны 23.6.1941; высланы ў Златавуст Чэлябінскай вобл. Пры садзейнічанні акадэміка Л.Арбелі 28.11.1942 вызвалены. У 1948 выкладаў у Маскоўскім ун-це. У 1949 звольнены з працы. Арыштаваны 23.12.1950; этапаваны ў лагер пры пасёлку Суслава ў Сібіры. Вызвалены 25.3.1955. Вярнуўся ў Маскву. Да 1986 працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі АН СССР. Пахаваны ў Мінску на Чыжоўскіх могілках. У Старых дарогах У. ўстаноўлены помнік.

Тв.: Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. Мн., 1965; Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода. М., 1973; Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985; Была такая вёска: гісторыка-этнаграфічны нарыс. Мн., 1989; Краязнаўства: Нататкі пра бадзянні ў 1924—1929 гг.: З рукапіснай спадчыны. Мн., 1999; Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі: З рукапіснай спадчыны. Мн., 2000; Выбранае / Уклад. А.Каўка. Мн., 2001.

Лiт.: Буганов В.И. Н.Н.Улащик — источниковед и археограф // Источниковедение отечественной истории, 1975. М., 1976; Ялугин Э. Только камни. Мн., 1989; М.М.Улашчык: Бібліяграфічны паказальнік. Мн., 1996; М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыніцазнаўства і археаграфіі: (да 90-х угодкаў вучонага). Мн., 1997; Казаў Улашчык // Каўка А. Будам жыць! Пра тое самае. Мн.; М., 1998; Станішэўскі В. Чатыры арышты Міколы Улашчыка // Спадчына. 1999, № 4; Яго ж. Радавод сям’і Улашчыкаў: Гістарычны нарыс. Мн., 2001; Міхнюк У. «Невінаватым ад нас не выйдзеш…» // Беларуская мінуўшчына. 1995, № 6; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".