Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » УЛАСАЎ Аляксандр Мікітавіч 

УЛАСАЎ Аляксандр Мікітавіч

[псеўданімы і крыптанімы: А.Вілейскі; А.Радашкоўскі; А.У.; А.Ў.; А.Ула-ў; 16(28).8.1874, Вілейка Віленскай губ., цяпер Мінскай вобл. — 11.3.1941, ст. Марыінск Новасібірскай, цяпер Кемераўскай вобл.], выдавец, публіцыст, мемуарыст, грамадскі і культурна-асветны дзеяч. Вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах Мінска і Лібавы. Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1905 скончыў Політэхнічны інстытут у Рызе. У час рэвалюцыі 1905—07 арганізоўваў забастоўкі ў Радашковічах і Мінску. З 8.12.1906 да 16.5.1914 быў рэдактарам-выдаўцом газ. «Наша ніва». За публіцыстыку прыцягваўся да судовай адказнасці. У 1910 зняволены на 2 месяцы. Адзін з заснавальнікаў бел. выдавецкага таварыства «Наша хата». У 1912 наладзіў у Вільні выданне сельскагаспадарчага час. «Саха»; у 1914 у Мінску — час. «Лучынка». У публіцыстычнай творчасці шмат увагі ўдзяляў праблемам развіцця сельскай гаспадаркі, землеўпарадкавання, стварэння ў Расіі грамадзянскай супольнасці (публікацыі ў газ. «Наша ніва», «Беларускі шлях» і інш.). У 1914—17 служыў у арміі. 12.4.1918 уключаны ў склад Рады БНР. У канцы 1920 вярнуўся ў Зах. Беларусь. За спробу адкрыць у Радашковічах бел. гімназію арыштаваны польскімі ўладамі, зняволены ў лагеры ў Стшалкове. У ліст. 1922 абраны ў польскі сейм як беспартыйны. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў ТБШ. Пад яго апякунствам ў 1922—29 у Радашковічах дзейнічала Беларуская гімназія імя Ф.Скарыны. Арыштаваны НКВД БССР 16.10.1939; Асобай нарадай НКВД СССР 29.11.1940 прыгавораны да 5 гадоў лагераў. Памёр на этапе. Рэабілітаваны ў 1961.

Тв.: Аб гаспадарцы на хутары і шнурах. Вільня, 1909; Белоруссия и Литва. Мн., 1918; Дні жыцця // Шляхам гадоў: Гісторыка-літаратурны зборнік. Мн., 1990; Якуб Колас і «Наша ніва» // Маладосць. 1992, № 11.

Лiт.: Сачанка Б. Вызваляў дух народа // ЛіМ. 1992, 12 чэрв.; Астапкевіч Л. Адзін з піянераў Адраджэння // ЛіМ. 1994, 2 вер.; Ніжанкоўская В. Мой дзядзька Аляксандр Уласаў // Рунь. 1999, 28 чэрв.; Содаль У. Праўда праз шэсцьдзесят гадоў… // ЛіМ. 1999, 24 вер.; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".