Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ТЭРАЎСКІ Уладзімір Васілевіч 

ТЭРАЎСКІ Уладзімір Васілевіч

[11(23).11.1871, мяст. Раманава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер в. Леніна Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 10.11.1938, Мінск, НКВД], дырыжор, кампазітар, фалькларыст. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1889). У 1892—95 служыў у войску. У другой палове 1890-х г. жыў на Урале, кіраваў аматарскімі харавымі калектывамі. Спяваў у капэле Дз.Агрэнева-Славянскага. Вярнуўся ў Беларусь у пачатку 1900-х г. Узначальваў царкоўны хор Старажоўскай царквы, аматарскі хор Мінскага таварыства цвярозасці; выкладаў спевы ў пачатковых школах. У 1914 стварыў Мінскі беларускі хор, які ў 1917 увайшоў у склад Першага Беларускага таварыства драмы і камедыі. У 1918—19 кіраваў харавой капэлай у Беларускім савецкім тэатры; уваходзіў у склад Таварыства працаўнікоў беларускага мастацтва. Улетку 1920 арыштаваны польскімі акупацыйнымі ўладамі ў Асіповічах. Пасля ўтварэння Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Мінску (БДТ-1) яго галоўны хормайстар. Арыштаваны ЧК у 1921 разам з У.Фальскім; прыгавораны да расстрэлу, замененага 5-гадовым зняволеннем. У 1923 вызвалены. Кіраваў харавымі калектывамі БДУ, МБПТ, саюза паштавікоў-тэлеграфістаў. Стварыў музыку да спектакляў БДТ-1: «Бязвінная кроў» У.Галубка (1918), «Каваль-ваявода» Е.Міровіча (1925) і інш. Найбольш вядомай стала музыка да спектакля «На Купалле» М.Чарота (1921). Напісаў песні і рамансы на словы Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, М.Чарота і інш. Запісваў і гарманізаваў народныя песні, частка якіх апублікавана ў зборніках «Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый» (1921), «Беларускі лірнік» (1922), «Вайсковы зборнік» (1926). Браў удзел у рабоце музычнай секцыі Інбелкульта. Пасля 1930 звольнены з працы, абвінавачаны ў нацыянал-дэмакратызме. Служыў у царкоўным хоры Старажоўскай царквы Мінска. Арыштаваны 17.8.1938. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957.

Лiт.: Травень М. Уладзімір Тэраўскі — ахвяра бальшавізму // Бацькаўшчына. 1956. № 30; Гесь А., Ляхоўскі У. «Калі песня жыве беларуса, будзе жыць беларускі народ!»: Жыццё і творчы шлях Уладзіміра Тэраўскага // Мастацтва. 1966, № 12; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".