Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ТЭЙФ Майсей Саламонавіч 

ТЭЙФ Майсей Саламонавіч

[4(17).9.1904, Мінск — 23.12.1966, Масква], паэт, празаік. Пісаў на ідыш і бел. мовах. Скончыў вячэрнюю школу ў Мінску. У 1923 паступіў у БДУ. З 1924 вучыўся на вячэрнім аддзяленні і працаваў на шпалернай фабрыцы. Першыя вершы Т. датаваны 1920; публікавацца пачаў з 1925. У 1928 паступіў на аддзяленне яўрэйскай мовы і літаратуры. Другога Маскоўскага дзяржаўнага ун-та. Падрабляў начной карэктарскай працай. Пасля сканчэння вучобы ў 1933 вярнуўся ў Мінск. Шмат працаваў; на працягу 1920—30 выдаў 11 кніг; перакладаў на яўрэйскую мову творы бел. і рускіх паэтаў; пісаў драматычныя творы, якія ставіліся на сцэне Яўрэйскага тэатра ў Мінску. Арыштаваны 23.4.1938. Вызвалены перад вайной. У 1941 мабілізаваны; вайну правёў на фронце, старшы сяржант артылерыйскай часці; атрымаў баявыя ўзнагароды. Пасля дэмабілізацыі ў 1945 жыў у Маскве. Зноў арыштаваны ў 1951. Да 1956 знаходзіўся на спецпасяленні ў Варкуце. Пасля рэабілітацыі ў 1956 вярнуўся ў Маскву. З 1961 да 1964 рэдактар аддзела паэзіі час. «Савеціш Геймланд».

Тв.: Выбр.: Вершы, балады, паэмы. М., 1965 / Яўр.; Вершы; Балады; Паэмы. М., 1985 / Яўр.

Лiт.: Хоцімскі А. Крыху аб творчасці і біяграфіі М. Тэйфа // ЛіМ. 1937, 6 жн.; БП, т. 6.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".