Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ТУМІЛОВІЧ Янка 

ТУМІЛОВІЧ Янка

[Іван Людвігавіч; 6(19).9.1905, в. Сяліба Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. — 21.1.1938, ГУЛАГ], паэт. Паходзіў з сялянскай сям’і. У 1927 скончыў БДУ. Жыў у Мінску. Працаваў выкладчыкам гісторыі, у рэдакцыях часопісаў. Выступаць з вершамі ў друку пачаў у 1925. Член літаб’яднання «Маладняк». У 1926 разам з Я.Бобрыкам і А.Звонакам выдаў паэтычны зборнік. Публікаваўся ў час. «Маладняк», газ. «Савецкая Беларусь», «Чырвоны сцяг», «Звязда», «Чырвоная змена», «Камунар Магілёўшчыны»; калектыўным зборніку «Дэкламатар» (1928). У пераважнай большасці вершы Т. — гэта ўзоры пралеткультаўскага рамантызму 1920-х г. У 1927 стаў адным з заснавальнікаў «Пралетарска-сялянскай беларускай літаратурнай суполкі» («Пробліск»). З 1930 публікацыі Т. знікаюць са старонак перыядычнага друку. Магчыма, гэта звязана з хваляй рэпрэсій у 1930. У 1930-я г. працаваў выкладчыкам Вышэйшай школы паліт. асветы, у рэдакцыі газ. «Піянер Беларусі». Арыштаваны 11.10.1936; 20.6.1937 Вярхоўным судом СССР прыгавораны да 7 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у лагеры каля бухты Нагаева пад Уладзівастокам. Справа спынена 8.1.1940.

Тв.: Пунсовае ранне: Вершы / У сааўтарстве. Мн., 1926; Полымя. 1960, № 6; Анталогія беларускай паэзіі: У 3 т. Т. 2. Мн., 1961.

Лiт.: Звонак А. Сціплая песня // Полымя. 1960, № 6; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".