Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ТАЎЛАЙ Валянцін Паўлавіч 

ТАЎЛАЙ Валянцін Паўлавіч

[псеўданімы: Усяслаў Барвінец; Бунтар; Янка Бунтар; К.Бунтарны; Былы вучань; Васіль; М.Гарустовіч; Горны; Янка Дванаццаты; Павел Менскі; Мсцівец; Юрка Назубіч; Ілюк Прышчэпа (з Я.Брылём); Паўлюк Сірата; В.Тарскі; Чырвоны звястун; крыптанімы: А.С. і В.Т. (з А.Салагубам); В.Т.; 26.1(8.2).1914, Баранавічы — 27.4.1947, Мінск], паэт, літаратуразнавец. Вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі; у 1925 выключаны за адмову запісацца палякам. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі; у лют. 1928 за ўдзел у арганізацыі вучнёўскай забастоўкі пад паліцэйскім канвоем адпраўлены да бацькоў. Друкавацца пачаў у 1928, калі з’явіліся публікацыі ў прэсе і выйшла кніга «Непераможная». За падпольную дзейнасць арыштаваны 28.8.1929; знаходзіўся ў зняволенні ў Слонімскай і Гродзенскай турмах. З кастр. 1930 у БССР. У 1930—32 працаваў у газ. «Звязда», вучыўся на газетным аддзяленні літфака БДУ. У снеж. 1932 накіраваны на падпольную работу ў Зах. Беларусь. Адзін з рэдактараў «Беларускай газеты» і яе дадатку «Літаратурная старонка», у снеж. 1933 адзін з арганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Зах. Беларусі. Арыштаваны 4.1.1934 пры спробе пераходу польска-савецкай мяжы. Асуджаны на 8 гадоў турмы; змешчаны ў Гродзенскі астрог. У 1939—41 працаваў у лідскай раённай газ. «Уперад». Член СП Беларусі з 1941. Па інфармацыі У.Калесніка, у гады вайны быў у партызанах, па заданні якіх у 1943 перабраўся ў Навагрудак, дзе загадваў аддзелам культуры акруговай управы Беларускай самапомачы. У вер. 1943 арыштаваны СД у Лідзе па дарозе з Вільні. Вызвалены з дапамогай бел. паэтаў, палітычных і вайсковых дзеячоў. У 1955 час. «Баявая ўскалось» (Канада) у № 1 надрукаваў да артыкула «Памяці сябра Паўлюка Сіраты» фотаздымак (датаваны: «1944 г. Менск»), на якім бачым разам «Беларускі Парнас» (так падпісаны фотаздымак), удзельнікаў II Усебеларускага кангрэса: Т., Т.Лебяду, Хв.Ілляшэвіча, А.Чэмера (А.Анішчыка), С.Хмару, А.Салаўя, У.Сядуру, М.Сяднёва. З канца лета 1944 Т. адказны сакратар навагрудскай раённай газ. «Звязда». У 1945—47 старшы навуковы супрацоўнік і нам. дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Тв.: Творы. Мн., 1961; Аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе. Мн., 1966; Выбр. вершы і паэмы. Мн., 1967; Пілую вершам краты. Мн., 1984.

Лiт.: Калеснік У. Аповесць пра Таўлая // Полымя. 1964, № 10; 1965, № 8—9; Арочка М. Валянцін Таўлай. Мн., 1969; Валянцін Таўлай: Дакументы, успаміны, артыкулы. Мн., 1984; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".