Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ТАЎБІН Юлій 

ТАЎБІН Юлій

[Юдаль Абрамавіч; псеўданімы: Андрэй Адхонны; Амсціслаўцы (з А.Куляшовым); Клім Качкін (з З.Астапенкам); Мсціслаўцы (з А.Куляшовым і З.Астапенкам); крыптанімы: У.Х. і Ю.Т. (з У.Хадыкам); Ю.Т. і А.К. (з А.Куляшовым); 2(15).9.1911, Астрагожск Варонежскай губ., цяпер Варонежская вобл., Расія — 30.10.1937, Мінск, НКВД], паэт, перакладчык. Нарадзіўся ў сям’і аптэкара. У 1921 пераехаў з бацькамі ў Мсціслаў. Вучыўся ў сямігодцы, скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум (1928). Першыя вершы з’явіліся ў друку ў 1926 на старонках час. «Маладняк Калініншчыны» (Клімавічы). Увосень 1930 выйшаў першы зборнік вершаў Т. «Агні». Тагачасная крытыка ставілася да Т. насцярожана; яго абвінавачвалі ў рабскіх адносінах да старой буржуазнай літаратуры. У 1931—33 вучыўся на літаратурным ф-це МВПІ. Стаў членам БелАППа. Арыштаваны ў канцы лют. 1933; 10.8.1933 прыгавораны да двух гадоў высылкі. Адбываў яе ў Цюмені. Настойліва вывучаў англійскую мову; многа перакладаў з яе. Перакладаў таксама асобныя творы Г.Гейнэ, У.Маякоўскага. 4.11.1936 паўторна арыштаваны і этапаваны ў Мінск. 29.10.1937 выязная сесія Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР прысудзіла паэта да расстрэлу. Рэабілітаваны 29.8.1956.

Тв.: Каб жыць, спяваць і не старэць…: Вершы. 1928—1930. Мн., 1931; Тры паэмы. Мн., 1931; Мая другая кніга: Вершы. Мн., 1932; Таўрыда: Паэма. Мн., 1932; Выбр. вершы. Мн., 1957; Вершы. Мн., 1969.

Лiт.: Бечык В. Голас маладосці // ЛіМ. 1973, 8 сак.; Грахоўскі С. Жыве ў памяці маёй: Успаміны // Дзень паэзіі — 73. Мн., 1973; Азгур З. Пад небам і пад дахам майстэрні: (Успаміны) // Полымя. 1974, № 2; Бярозкін Р. Пра Юлія Таўбіна // Бярозкін Р. Кніга пра паэзію. Мн., 1974; Маракоў Л. Ліст з таго свету // Голас Радзімы. 1999, 26 жн.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".