Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ТАРАШКЕВІЧ Браніслаў Адамавіч 

ТАРАШКЕВІЧ Браніслаў Адамавіч

[псеўданімы: Адам Навука; «Тарас на Парнасе»; Я.Тарас; Тарас Язычнік; Тарас Навіна (?); Biaіorusin; 8(20).1.1892, засценак Мацюлішкі Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер Вільнюскі р-н, Літва — 29.11.1938, Мінск, НКВД], грамадскі і паліт. дзеяч, мовазнавец, перакладчык, публіцыст. У 1911 скончыў 2-ю Віленскую гімназію, у 1916 — гісторыка-філалагічны ф-т Петраградскага ун-та. У бел. друку выступаў з 1913. У 1916—18 на кафедры рускай мовы і славеснасці Петраградскага ун-та. З 1917 адзін з лідэраў БСГ, з 1918 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. У 1918 Т. выдаў «Беларускую граматыку для школ», якая адыграла значную ролю ў нацыянальнай асвеце. У 1919 выкладчык бел. і грэчаскай моў у МВПІ. У тым жа годзе Т. быў арыштаваны бальшавікамі. У 1920 старшы рэферэнт дэпартамента асветы Сярэдняй Літвы. У 1921—22 дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і заснавальнікаў ТБШ. У 1922 абраны дэпутатам польскага сейма, узначаліў у ім Беларускі пасольскі клуб. Актыўна выступаў з трыбуны сейма ў абарону інтарэсаў бел. народа. У 1925 старшыня БСРГ. Арыштаваны 14.12.1927. У маі 1928 на «Працэсе 56-і» асуджаны на 12 гадоў турмы. У 1928 абраны акадэмікам АН Беларусі. У 1930 вызвалены паводле распараджэння прэзідэнта Польшчы. Зноў арыштаваны 5.2.1931. У ліст. 1932 асуджаны на 8 гадоў катаржнай турмы. Падчас знаходжання ў турме пераклаў на бел. мову паэму А.Міцкевіча «Пан Тадэвуш». З вер. 1933 па абмене палітвязнямі жыў у СССР. Працаваў у Міжнародным аграрным інстытуце ў Маскве. Арыштаваны НКВД 5.5.1937. 5.1.1938 «двойкай» НКВД і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 26.1.1957. Імем Т. названы вуліцы ў Маладзечне і Радашковічах, ліцэй у Бельску (Польшча).

Тв.: Беларуская граматыка для школ. Вільня, 1918; Заходняя Беларусь — плацдарм імперыялістычнай інтэрвенцыі. Мн., 1931; Как живут крестьяне за границей. Л., 1935; Выбр.: Крытыка, публіцыстыка, пераклады. Мн., 1991.

Лiт.: Ліс А. Браніслаў Тарашкевіч. Мн., 1966; Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гістарычны жыццяпіс. Пераклад з польскай. Мн., 1996; Валахановіч А.І., Міхнюк У.М. Споведзь у надзеі застацца жывым. Мн., 1999.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".