Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ТАПЧЭЎСКІ Фелікс Феліксавіч 

ТАПЧЭЎСКІ Фелікс Феліксавіч

[псеўданімы: Хвэлька з Рукшэніц; Юрка (?); каля 1838, фальварак Будзішча (Лёсава) Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. — 17(29).12.1892, в. Ухвішча Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл.], паэт. У 1849—52 вучыўся ў Лепельскім павятовым вучылішчы. Служыў у канцылярыі Віцебскага земскага суда. У 1861 звольніўся з суда і ўладкаваўся валасным пісарам у мяст. Ула Лепельскага пав. (цяпер Бешанковіцкі р-н). У крас. 1863 звольнены. Жыў у маёнтку сваёй сястры Красны Стаў каля Веліжа (цяпер Смаленская вобл.). Арыштаваны ў лют. 1864; зняволены ў Віцебскай турме. Т. інкрымінавалася сувязь з паўстанцкім атрадам О.Грабніцкага, які фарміраваўся на Лепельшчыне. Але ўлады не змаглі гэтага даказаць. У апошняй чвэрці ХІХ ст. валодаў фальваркам Лёсава паблізу Рукшаніц (Рукшэніц). Працаваў кіраўніком спраў у маёнтку Ухвішча памешчыцы А.Сялявы. У гэты перыяд разгарнулася творчая дзейнасць Т. Пісаў ён гумарыстычныя творы, якія шырока разыходзіліся ў рукапісах. Аўтографы не захаваліся. Некаторыя з вершаў трапілі ў рукапісную «Беларускую хрэстаматыю» Б.Эпімах-Шыпілы: «Саўсім не тое, што было», «Грошы і праца», «Ён і яна», «Вечарынка», «Панскае ігрышча» (гэты верш у 1899 быў апублікаваны І.Сіроткам у газ. «Виленский вестник»; твор, вядомы пад псеўданімам Юрка, прыпісваўся іншым аўтарам, асабліва настойліва А.Гурыновічу). З вершам «Панскае ігрышча» спрачаўся Ф.Багушэвіч, які ў 1894 змясціў «Адказ» яго аўтару ў сваім «Смыку беларускім». Пахаваны Т. ў в. Рукшаніцы Полацкага пав., цяпер в. Глыбачка Ушацкага р-на.

Тв.: У кн.: Беларуская літаратура ХІХ ст.: Хрэстаматыя. 2 выд. Мн., 1988.

Лiт.: Лойка А А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд. Мн., 1989; Кісялёў Г. Вакол загадкі «Хвэлькі з Рукшэніц» // Кісялёў Г. Радаводнае дрэва. Мн., 1994; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".