Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » ТАМАШЧЫК Уладзімір Данілавіч 

ТАМАШЧЫК Уладзімір Данілавіч

[у царкоўным жыцці Васіль; 15.4.1900, в. Вялікія Азяраны Гродзенскага пав., цяпер Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл. — 9.6.1970, Нью-Йорк], праваслаўны святар, рэлігійны дзеяч, публіцыст. Вучыўся ў школе ў Гродне. З пачаткам 1-й сусветнай вайны сям’я Т. эвакуіравалася ў глыб Расіі. Са снеж. 1915 жыў у Омску, дзе скончыў сярэднюю школу (1920). У 1921 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у маёнтку Дубляны пад Вялікай Бераставіцай. У 1920-я г. далучыўся да бел. нацыянальнага руху. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1927; прыгавораны да 3 гадоў турмы. З 1930 — у Чэхаславакіі. Вучыўся на агранамічным ф-це Пражскага політэхнічнага інстытута, пасля сканчэння якога ў 1934 запрошаны на пасаду асістэнта Пражскага інстытута заалогіі. Быў сакратаром старшыні Рады БНР В.Захаркі. У гады 2-й сусветнай вайны на кароткі час вярнуўся ў Дубляны. Пазней пераехаў у Беласток, дзе працаваў нам. рэдактара бел. газ. «Новыя дарогі», удзельнічаў у нацыянальным падполлі. З 1944 — у эміграцыі. Пасля вайны жыў і працаваў у Мюнхене. Быў абраны старшынёй Цэнтральнага беларускага камітэта ў Германіі. 23.4.1949 у Канстанцы (Германія) пастрыгся ў манахі і прыняў імя Васіль. 19.12.1949 у бел. царкве св. Мікалая ў Розенгайме ўзведзены вышэйшымі духоўнымі ўладамі Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў сан епіскапа. У 1951 скончыў Украінскую багаслоўскую акадэмію ў эміграцыі. На свяшчэнным Саборы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў 1951 абраны адміністратарам БАПЦ у ЗША, Канадзе і Еўропе. З 2-й паловы 1951 — у ЗША. Жыў у Нью-Йорку, дзе арганізаваў епіскапальны цэнтр БАПЦ у Паўн. Амерыцы. Некаторы час узначальваў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Выступаў з малітвамі ў Сенаце ЗША у сувязі з угодкамі абвяшчэння БНР. Быў асабіста знаёмы з прэзідэнтамі ЗША Л.Джонсанам і Р.Ніксанам. Садзейнічаў арганізацыі новых прыходаў БАПЦ і школ беларусаведы.

Літ.: Кіпель В. Беларусы ў ЗША. Мн., 1993; Гарбінскі БРД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".