Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СТАНКЕВІЧ Ян (Янка) 

СТАНКЕВІЧ Ян (Янка)

[псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч; Янучонак; крыптанімы: Бр.Ск…іч; Бр.Ск.; С.Я.; Я.Ст.; Я.С.; Я.Ст—ч; I.S.; J.St—и; 26.11.1891, в. Арляняты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 16.7.1976, Хэўтгопн, ЗША], мовазнавец, перакладчык, грамадскі і культурны дзеяч. У 1909 скончыў Ашмянскае гарадское вучылішча. Вучыўся ў Віленскай каталіцкай духоўнай семінарыі. Працаваў у газ. «Наша ніва». У 1914 мабілізаваны ў войска. У 1917 на Румынскім фронце трапіў у аўстрыйскі палон. Пасля вызвалення вярнуўся ў Вільню. У 1918 пераехаў у Мінск. У 1920 арганізаваў бел. настаўніцкія курсы ў Слуцку, у 1920—21 арганізоўваў бел. школьніцтва ў Ашмянскім і Вілейскім паветах. У 1921 скончыў у Вільні Беларускую гімназію; у 1926 — Карлавы ун-т (Прага). Доктар славянскай філалогіі і гісторыі. У 1926 вярнуўся ў Вільню. Выкладаў бел. мову ў розных навучальных установах. У 1928 абраны дэпутатам польскага сейма ад Лідскай акругі. Стваральнік Бел. народнай партыі. У 1930—31 выдаваў у Вільні першы бел. мовазнаўчы час. «Родная мова». Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1939, трапіў у турму на Лукішках. У час вайны жыў у Мінску, Вільні, Варшаве, Празе; займаўся выдавецкай дзейнасцю, працаваў у БНС. Ад імя падпольнай Арганізацыі бел. нацыяналістаў (пазней — Бел. нацыянальна-дэмакратычнага аб'яднання) кантактаваў з польскім падполлем. З 1944 — у Германіі. Заснавальнік «Крывіцкага (Беларускага) таварыства Пранціша Скарыны». Прыхільнік «крывіцкай канцэпцыі» этнагенезу беларусаў. У 1949 пераехаў у ЗША. Заснавальнік Вялікалітоўскага фонду імя Л.Сапегі. Пахаваны ў Саўт-Рыверы, штат Нью-Джэрсі.

Тв.: Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку. Вільня, 1930; Беларускія мусульмане і беларуская літаратура арабскім пісьмом. Вільня, 1933 (3 выд. Мн., 1991); Крыўя — Беларусь у мінуласці. Мн., 1942; Белорусско-русский (Великолитовский-русский) словарь — Беларуска-расійскі (Вялікалітоўскі-расійскі) слоўнік. Нью-Йорк [1991]; Творы. Т. 1—2. Мн., 2002.

Літ.: Прокша Л. З неапублікаваных твораў доктара Станкевіча // Голас Радзімы. 1963, № 80; Станкевіч В. Бацькава Адысея // Скарыніч. Мн., 1993. Вып. 2; БП, т. 6; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".