Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СТАНКЕВІЧ Адам Вікенцьевіч 

СТАНКЕВІЧ Адам Вікенцьевіч

[псеўданімы: А.Сакалінскі; Соколинский; крыптанімы: А.С.; А.Ст.; Ад.С.; Ад.Ст-іч; 24.12.1891(6.1.1892), в. Арляняты Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 29.12.1949, Тайшэт Іркуцкай вобл., ГУЛАГ], рыма-каталіцкі святар, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, асветнік, выдавец. Cкончыў Віленскую духоўную семінарыю; у 1914—18 вучыўся ў Мітрапалітальнай рыма-каталіцкай духоўнай акадэміі ў Петраградзе; кандыдат кананічнага права. Пасвечаны ў святары 28.12.1914. Адзін з першых ужыў бел. мову ў богаслужэнні. З 1919 выкладаў рэлігію ў Віленскай беларускай гімназіі. У жн. 1919 — вер. 1922 рэдактар-выдавец газ. «Крыніца» («Беларуская крыніца»). Адзін з заснавальнікаў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У 1922—28 дэпутат польскага сейма, нам. старшыні Беларускага пасольскага клуба (да яго расколу ў 1925). У 1924—26 узначальваў ТБШ. У 1927—38 рэдактар і выдавец час. «Хрысціянская думка». У 1938 высланы польскімі ўладамі з Вільні ў Слонім на 5 гадоў. Восенню 1939 вярнуўся ў Вільню. У час вайны абмяжоўваўся душпастырскай дзейнасцю, быў святаром касцёла св. Міхала. Арыштаваны савецкімі ўладамі 7.12.1944; неўзабаве адпушчаны. Паўторна арыштаваны 13.4.1949. Асобай нарадай МДБ СССР 31.8.1949 прыгавораны да 25 гадоў лагераў. Адпраўлены ў Азярлаг, дзе і памёр. Пахаваны 10.12.1949 на могілках Азярлага каля в. Шаўчэнкі Тайшэцкага р-на, магіла № 3—43.

Тв.: Doktor Franciљak Skaryna — pierљy drukar bieіaruski (1525–1925). Wilnia, 1925; Bieіaruskaja mowa u љkoіach Bieіarusi XVI i XVII st. Wilnia, 1928; Rodnaja mowa u њwiatyniach. Wilnia, 1929; Вітаўт Вялікі і Беларусы. Вільня, 1930; Franciљ Bahuљewiи: Jaho žyжcio i tworиaњж: U tryccatyja uhodki (1900—1930). Wilnia, 1930; Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення. Вільня, 1935; Міхал Забэйда-Суміцкі і беларуская народная песня. Вільня, 1938; Bieіaruski chryњcijanski ruch. Wilnia, 1939; Хрысціянства і Беларускі народ. Вільня, 1940.

Літ.: Ксёндз Адам Станкевіч: У 25-я ўгодкі свяшчэнства і беларускай нацыянальнай дзейнасці (10.1.1915 — 10.1.1940). Вільня, 1940; БП, т. 5; Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".