Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СЛУЧАНІН Лявон 

СЛУЧАНІН Лявон

[сапр.: Шпакоўскі Лявонцій Раманавіч; 3(16).10.1914, в. Лучнікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 25.10.1995, Салігорск], паэт. У 1929 паступіў у Слуцкі педтэхнікум. Пад уплывам мастацтва У.Галубка і яго артыстычнай трупы паступіў у Мінскі тэатральны тэхнікум. Як сын серадняка быў залічаны без стыпендыі, што прымусіла вярнуцца ў педтэхнікум. З трэцяга курса паступіў на літаратурны ф-т МВПІ, дзе вучыўся ў 1932—36. Пасля атрымання дыплома накіраваны выкладчыкам рускай мовы і літаратуры. ў Чэрыкаў Магілёўскай вобл. Пачаў друкавацца з 1936. У 1937 арыштаваны ў Чэрыкаве. Прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі; накіраваны на Беламорканал. У 1939 датэрмінова вызвалены. Вярнуўся ў в. Лучнікі. Уладкаваўся ў Слуцку ў сярэднюю школу выкладчыкам бел. мовы і літаратуры. З 1940 выкладаў у Слуцкім педтэхнікуме. У часы нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Лучнікоўскай школы (1941—43), школьным інспектарам на Случчыне (1943—44). Адначасова супрацоўнічаў у акруговай «Газэце Случчыны»; друкаваўся ў «Беларускай газэце» (Мінск), «Голасе вёскі» (Мінск), «Раніцы» (Берлін) і час. «Новая дарога» (Беласток). Вершы, напісаныя ў 1942—43, апублікаваў у 1943 у калектыўным зборніку «Песняры Случчыны». Пры адступленні немцаў выехаў з сям’ёй у Германію. Працаваў карэспандэнтам у час. «Малады змагар», які выдаваў Саюз беларускай моладзі (1944—45). Вясной 1945 трапіў у амерыканскую акупацыйную зону. Вярнуўся ў родную вёску, дзе быў арыштаваны. Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Адбываў пакаранне на Поўначы. Потым тэрмін быў зменшаны да 10 гадоў зняволення. Пасля вызвалення да 1973 жыў у Варкуце, потым вярнуўся на Радзіму і жыў у Салігорску. Член СП Беларусі з 1993.

Тв.: Рагнеда: Паэма. Вільня, 1944; [Сідней], 1958; Спадчына. 1991, № 1; Калийщик Солигорска. 1991, 1 сак. (Літаратурная ўкладка).

Літ.: Бяляцкі А. [Пасляслоўе] // Спадчына. 1991, № 1; БП, т. 5. Савік Л. «Нашу радасць у гразь утапталі…» ЛіМ, 1992, 10 ліп.; Савік Л. «Прыйдзе мой дзень…» Голас Радзімы, 1994, 6 кастр.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".