Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СКРЫГАН Ян 

СКРЫГАН Ян

[Янка; Іван Аляксеевіч; псеўданімы: Відук; Ян Відук; Аўлас; Дзед Аўлас (з П.Броўкам); Крушына; Пірат; 3(16).11.1905, в. Труханавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — 18.9.1992, Мінск], празаік, паэт. Вучыўся ў Слуцкай беларускай гімназіі і сельскагаспадарчым тэхнікуме. У 1924 пачаў працаваць у рэдакцыі слуцкай акруговай газ. «Вясковы будаўнік». Літаратурную дзейнасць распачаў у 1924, калі ў газ. «Вясковы будаўнік» былі апублікаваны яго вершы. У 1925—26 быў загадчыкам Народнага дома ў Расонах. У 1926—27 працаваў у рэдакцыі газ. «Чырвоная Полаччына». У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага ф-та БДУ. Быў членам літаратурнага аб’яднання «Маладняк», «Літаратурна-мастацкай камуны». Пасля сканчэння ў 1932 ун-та працаваў у рэдакцыі газ. «Літаратура і мастацтва». Член СП Беларусі з 1934. Арыштаваны 13.11.1936. Асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі; высланы ў Кемераўскую вобл. Вызвалены ў 1946 з пяцігадовым паражэннем у правах. Працаваў бухгалтарам у Фергане (1946—48), Эстоніі (1948—49, сланцахімічны камбінат «Ківіылі», дзе была С. ўстаноўлена мемарыяльная дошка). Вяртацца ў Беларусь было забаронена. Зноў арыштаваны 25.6.1949; высланы ў Сібір. Рэабілітаваны ў снеж. 1954. Вярнуўся ў Мінск. Працаваў рэдактарам мастацкай прозы ў Дзяржвыдавецтве БССР (1955—59), літкансультантам СП Беларусі (1959), рэдактарам аддзела прозы, нам. галоўнага рэдактара час. «Полымя» (1959—67), загадчыкам літаратурна-кантрольнай рэдакцыі БелСЭ (1967—75), адказным сакратаром Камітэта па Дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва, архітэктуры (1975—85). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 1976 за ўдзел у стварэнні «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» ў 12 т. Заслужаны работнік культуры Беларусі (1985). Вылучаўся высокай культурай літаратурнай бел. мовы.

Тв.: Кругі: Выбр. Мн., 1969; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1975; Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1985.

Літ.: Андраюк С. Кругі жыцця // Андраюк С. Вывяраючы жыццём. Мн., 1976; Шушкевіч С. Слова пра сябра // Шушкевіч С. Выбр. тв: У 2 т. Мн., 1978. Т. 2.; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".