Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СКІРМУНТ Раман Марыян Аляксандравіч 

СКІРМУНТ Раман Марыян Аляксандравіч

[25.4(7.5).1868, в. Парэчча Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 7.10.1939], паліт. і грамадскі дзеяч, публіцыст. Скончыў Рыжскую класічную гімназію. Быў адным з кіраўнікоў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Імкнуўся стварыць Краёвую партыю Літвы і Беларусі як міжнацыянальны блок польскіх, літоўскіх і бел. партыйных арганізацый. Аўтар прац пра нацыянальнае развіццё беларусаў і літоўцаў. У студз. 1917 узначаліў Мінскі аддзел Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. У сак.—ліп. 1917 старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта. У 1918 падчас нямецкай акупацыі ўзначаліў «Менскае беларускае прадстаўніцтва», ад якога ў крас. 1918 увайшоў у Раду БНР. У ліп. 1918 узначальваў Народны сакратарыят Беларусі (урад). У 1919 быў адным з заснавальнікаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве. У 1930 абраны сенатарам Польшчы. Арыштаваны савецкімі спецслужбамі ў вер. 1939. Расстраляны.

Тв.: Nowe hasіa w sprawie odrodzenia narodowoњci litewskiej. Lwуw, 1904; Gіos przeszіoњci i potrzeba chwili (Stanowisko szlachty na Litwie i Rusi). Lwуw, 1905; Blichtr i blask: Z rozmyњlaс o Sіowackim. Wilno, 1926; У кн.: Беларуская думка ХХ ст.: Філасофія, рэлігія, культура: (Анталогія). Варшава, 1998. С. 179—183.

Літ.: Смалянчук А. Раман Скірмунт: шлях да Беларусі // Спадчына. 1994, № 4; Рудовіч С. «…Беларускі дзеяч з вялікіх паноў»: Эпізоды палітычнай біяграфіі Рамана Скірмунта // Гістарычны альманах. Т. 2. Гродна, 1999; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".