Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СКАНДРАКОЎ Сяргей Вячаслававіч 

СКАНДРАКОЎ Сяргей Вячаслававіч

[псеўданімы: Сяргей Мглінскі; Янка з Вялікага Поля; 9(21).10.1876, Мглін Чарнігаўскай губ., цяпер Бранская вобл., Расія — 2.8.1953, Караганда], журналіст, вучоны-аграном, краязнавец. Вучыўся ў Слуцкай і Мінскай гімназіях. У 1906 скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. Удзельнічаў у рабоце Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Публікаваўся ў газ. «Минский листок». Быў знаёмы з Я.Купалам і Я.Коласам. Перапісваўся з У.Караленкам. У час рэвалюцыі 1905—07 член Мінскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады. Рэдактар-выдавец газ. «Голос Белоруссии»; першы яе нумар выйшаў 1.1.1906 і газета адразу была забаронена ўладамі. Адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мінчук». З 1911 дырэктар Чырвонаградскай доследнай станцыі ў Палтаўскай губ. З 1921 дырэктар Беларускай агранамічнай станцыі ў Банцараўшчыне пад Мінскам. Выкладаў у БДУ і БСГА; працаваў у Беларускім НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1923—25 вучоны сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце. Аўтар навукова-папулярных нарысаў па аграноміі, артыкулаў па краязнаўстве. Збярог жывапісныя творы К.Каганца «Тып беларуса» і «Зімовы пейзаж». С. — прататып Кандаковіча ў трылогіі Я.Коласа «На ростанях». Арыштаваны ДПУ БССР 6.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Высланы ў Яраслаўль. З 1931 працаваў на навуковых і педагагічных пасадах у Яраслаўлі, Мічурынску, Душанбе, Алма-Аце, Карагандзе. Рэабілітаваны.

Тв.: Аграном Сэрадэля // Маладняк. 1924, № 4.

Літ.: Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мн., 1971; Скалабан В. Па слядах Сяргея Мглінскага // Мастацтва Беларусі. 1986, № 11; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".