Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СІЎКО Уладзімір 

СІЎКО Уладзімір

[псеўданім Горн; нар. 7.1.1916, Мінск], паэт, педагог, бел. вайсковы дзеяч. Сям’я С. паходзіць з в. Ачукевічы каля мяст. Любча (Навагрудскі пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл.). Скончыў Навагрудскую беларускую гімназію (1933). Свае вершы друкаваў пад псеўданімам у віленскім час. «Шлях моладзі». Служыў у польскім войску (1937—38, 1939), браў удзел у нямецка-польскай вайне ў вер. 1939. Да 1941 працаваў настаўнікам бел. мовы ў Ачукевіцкай школе. Падчас нямецкай акупацыі становіцца афіцэрам, служыць у бел. вайсковых аддзелах на Навагрудчыне. Вясной 1944 прадстаўляў бел. бок на тайных перамовах з камандзірамі польскай Арміі Краёвай на Навагрудчыне. У 1944—45 жыў і працаваў у Вільні. Арыштаваны 25.8.1945, знаходзіўся ў мінскай турме НКДБ. Зняволенне адбываў на Калыме, дзе працаваў у шахтах. У бальшавіцкіх канцлагерах тайна працягваў пісаць патрыятычныя вершы. Пасля вяртання ў Беларусь жыў у Любчы. З-за сваёй «нядобранадзейнасці» доўга не мог знайсці работу. З сям’ёй выязджаў у Расію, пасля вярнуўся. У 1990-х г. друкаваў успаміны і вершы ў мясцовым і рэспубліканскім друку. Цяпер жыве ў Магілёве.

Тв.: Познія кветкі: Вершы. Навагрудак, 1996.

Літ.: Антысавецкія рухі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".