Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СЕРГІЕВІЧ Юльян Іосіфавіч 

СЕРГІЕВІЧ Юльян Іосіфавіч

[23.9.1910, в. Юраўшчына Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. — 4.10.1976, в. Ленкаўшчына Маладзечанскага р-на], паэт, самадзейны мастак. Першы верш С. «Дуб» быў апублікаваны ў 1922 у час. «Маладое жыццё». Друкаваўся ў перыядычных выданнях Зах. Беларусі, найперш у час. «Маланка» і газ. «Шлях моладзі»; у калектыўным зборніку «Рунь веснаходу». У сярэдзіне 1920-х г. быў актывістам БСРГ і ТБШ. У 1939 павінен быў выйсці яго зборнік паэзіі, але пачатак вайны не дазволіў ажыццявіцца гэтым планам. З нападам Германіі на Польшчу ў вер. 1939 мабілізаваны ў польскую армію. Трапіў у нямецкі палон. Знаходзіўся ў лагерах для ваеннапалонных (разам з Я.Брылём, для якога С. стаў прататыпам аднаго з герояў рамана «Птушкі і гнёзды»). Працаваў у Камітэце беларускай самапомачы ў Берліне. Вярнуўшыся на Радзіму пасля вайны, настаўнічаў у в. Ленкаўшчына і Манішчыцы Маладзечанскага р-на. Арыштаваны ў 1946. Да 1956 знаходзіўся ў лагерах Поўначы, Сібіры, Казахстана. Потым працаваў у калгасе, жыў у в. Ленкаўшчына. Друкаваўся мала, пераважна ў маладзечанскай раённай газеце. Некаторыя творы былі апублікаваны ўжо пасля яго смерці. Як мастак размалёўваў насценныя кілімы, пісаў тэматычныя карціны з жыцця вёскі. Творы С. экспанаваліся на рэспубліканскай выставе ў 1978. Яго вобраз як настаўніка створаны ў кнізе польскага празаіка З.Жакевіча «Воўчыя лугі».

Тв.: Музыка // Рунь веснаходу. Вільня, 1928; За волю нашых родных хат: [Вершы] // Полымя. 1991, № 7; Вершы з фашысцкай няволі // Полымя. 1992, № 9.

Літ.: Чаркасава Д. Люблю. Мн., 1978. С. 72—74; Брыль Я. З любоўю да слова // Голас Радзімы. 1980, 21 лют.; Гардзіенка А. Юльян Сергіевіч // Наша ніва. 2001, 3 вер.; БП, т. 5.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".