Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » СЕРАДА Янка 

СЕРАДА Янка

[Іван Мікітавіч; 1(13).5.1879, в. Задзвеі Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — пасля 19.11.1943], грамадскі і паліт. дзеяч, вучоны-аграрый, публіцыст. У 1903 скончыў Варшаўскі ветэрынарны інстытут. У 1905—06 служыў у арміі ў Маньчжурыі. У 1907—11 працаваў ветэрынарам у Мінскай губ., адначасова выкладаў у Мар’іна-Горскім сельскагаспадарчым вучылішчы. Член БСГ. Публікаваўся з 1914 (час. «Саха»). Падчас 1—й сусветнай вайны мабілізаваны ў армію. У 1917 быў старшынёй прэзідыума Усебеларускага з’езда; у 1918 старшыня Рады БНР. У 1918 член ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-федэралістаў. У 1919—20 уваходзіў у Часовы Беларускі нацыянальны камітэт, прэзідыум Найвышэйшай рады БНР. У 1921—25 навуковы супрацоўнік і загадчык бібліятэкі Інбелкульта, выкладчык МБПТ. Працаваў у Наркамаце земляробства БССР. У 1923—24 арганізатар і дырэктар Мінскага ветэрынарна-заатэхнічнага тэхнікума. У ліп. 1925 — снеж. 1929 дацэнт БСГА у Горы-Горках; адначасова з 1927 навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. Выступаў у друку з навуковымі, навукова-папулярнымі і публіцыстычнымі артыкуламі на сельскагаспадарчыя тэмы. Арыштаваны ДПУ БССР 4.7.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 сасланы ў Яраслаўль тэрмінам на 5 гадоў. Паўторна прыгавор вынесены 27.12.1941; атрымаў 10 гадоў пазбаўлення волі. Датэрмінова вызвалены 19.11.1943 з Краслага (Краснаярскі край). Далейшы лёс невядомы. Па 1-м прыгаворы рэабілітаваны 10.7.1988, па 2-м — 16.1.1989.

Тв.: Як трэба каваць коні. Мн., 1926; Ветэрынарыя і зоагігіена. Кн. 1—2. Мн., 1927—1928; Пабудова сіласаў у калгасах і саўгасах. Мн., 1930.

Лiт.: Возвращенные имена; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".