Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » САХАРАЎ Сяргей Пятровіч 

САХАРАЎ Сяргей Пятровіч

[псеўданімы: Гісторык; Двинчанин; Дзьвінчук; Скучающий; крыптанімы: С.; С.С.; 16(28).9.1880, Полацк — 22.4.1954, Рыга], фалькларыст, этнограф, публіцыст, педагог. У 1891—95 за дзяржаўны кошт вучыўся ў Полацкім духоўным вучылішчы; у 1901 скончыў Віцебскую духоўную семінарыю. Адмовіўся ад духоўнага сана. Настаўнічаў у Люцынскім пав. і ў Люцыне. У 1907—11 вучыўся на юрыдычным ф-це Юр’еўскага (Тартускага) ун-та; адначасова слухаў лекцыі на гісторыка-філалагічным ф-це. З 1911 выкладаў у Віцебску ў гімназіях і настаўніцкім інстытуце; адначасова працаваў сакратаром Віцебскай архіўнай камісіі. У 1913 прызначаны інспектарам народных вучылішчаў у Юр’еве. У 1917 С. давялося шмат павандраваць па Беларусі ў пошуках працы (Пінск, Барысаў, Мінск, Магілёў). З кастр. 1917 дырэктар Люцынскай рускай гімназіі. З 1921 старшыня бел. грамадскага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». З пачатку 1922 жыў у Рызе. Кіраўнік бел. аддзела Міністэрства асветы Латвіі. Пасля ліквідацыі ў 1925 бел. аддзела дырэктар Дзвінскай беларускай гімназіі. У 1932 гімназія была ліквідавана, С. адпраўлены на пенсію. Пераехаў у Рыгу, актыўна заняўся гісторыка-літаратурнай працай, запісваў бел. фальклор Латгаліі. З 1940 зноў вярнуўся да выкладчыцкай дзейнасці, працаваў у бел. і рускіх школах. Арыштаваны ў крас. 1945; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Пакаранне адбываў у лагерах Карабас і Батык (Казахстан). Вярнуўся ў Латвію ў 1950 без права пражывання ў Рызе.

Тв.: Народное образование в Юрьевском уезде. Юрьев, 1917; Город Лудза в прошлом и настоящем: (Популярный очерк). Рига, 1935; Полацкі князь Усяслаў — нацыянальны беларускі асілак. Вільня, 1939; Православные церкви в Латгалии: [Историко-статистическое описание]. Рига, 1939; Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў. Рыга, 1940. Вып. 1.

Літ.: Ліс А. Збіральнік духоўных скарбаў // ЛіМ. 1980, 7 крас.; Папар С. (Панізнік С.). У зялёным садзе вятры гудзелі // Голас Радзімы. 1980, 23 кастр.; БП, т. 5; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".