Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III  » Том II  » САЛАНЕВІЧ Лук’ян Міхайлавіч 

САЛАНЕВІЧ Лук’ян Міхайлавіч

[8(20).10.1866 — 1938 ?, ГУЛАГ, Краснаярскі край ?], грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец, краязнавец. Бацька І.Саланевіча. У 1886 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Да 1896 працаваў у народных вучылішчах Бельскага, Пружанскага, Гродзенскага пав. Да 1907 служыў на канцылярскіх пасадах у Гродзенскім губернскім праўленні. З канца 1890-х г. супрацоўнічаў з газ. «Гродненские губернские ведомости», з 1897 сакратар неафіцыйнай часткі газ., у 1905—08 — рэдактар газеты. Пісаў на тэмы краязнаўства, адукацыі, культуры, аховы здароўя. Член Гродзенскага праваслаўнага Сафійскага брацтва, Гродзенскага царкоўна-археалагічнага камітэта. У 1908 сузаснавальнік «Беларускага таварыства». Прыхільнік «заходне-русізму», гістарычных поглядаў М.Каяловіча і палітыкі П.Сталыпіна. У 1909 пераехаў у Вільню, дзе пачаў выдаваць газ. «Белорусская жизнь» (з 1911 — «Северо-Западная жизнь»). З 1912 пры рэдакцыі газеты пачала выходзіць «Беларуская гістарычная бібліятэка». У 1916 у сувязі з набліжэннем фронту пераехаў у Ялту. Не прыняў Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 у Расіі, адышоў ад журналісцкай і грамадскай дзейнасці. У 1934 пасля ўцёкаў сына Івана з СССР арыштаваны. Паводле некаторых звестак, загінуў у лагеры каля Паўночна-Енісейска. Рэабілітаваны ў 1989.

Тв.: Краткий исторический очерк Гродненской губернии. Гродно, 1901.

Літ.: Дьяков И. Дело, которое больше нас // Наш современник. 1991, № 11; Черепица В.Н. Преодоление времени. Мн., 1996; ЭГБ, т. 6-1.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".